Купальская ноч у беларускай філармоніі

Купальская ноч у беларускай філармоніі

Сёлета ўвесь свет урачыста адзначае 200-годдзе з дня нараджэння вялікага польскага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета прысвяціў яму прэм’еру адноўленага балета “Шапеніяна”. Пры канцы чэрвеня эстафету ад тэатра пераняла Беларуская дзяржаўная філармонія. У Вялікай зале быў прэзентаваны праект “Ноч музыкі”: Трыо-фэст сучаснага мастацтва (музыка – жывапіс – харэаграфія). Читать далее Купальская ноч у беларускай філармоніі

З чаго пасмяешся, таму і паслужыш

Да вядзення «жывых дзённікаў» заўсёды ставіўся з вялікай іроніяй. Вядома, сустракаліся цікавыя праекты. Але большасць з таго, што бачыў, змяшчалі банальшчыну і несусветнае глупства. Таму канчаткова палічыў гэту справу бессэнсоўным марнаваннем часу. Але сапраўды, з чаго пасмяешся, таму і паслужыш…
У пэўны момант зразумеў адсутнасць жывой сувязі паміж тым, што я пішу (тэатральныя і літаратурныя рэцэнзіі, журналісцкія матэрыялы, гістарычныя артыкулы і паведамленні), і рэакцый чытачоў. Зборнікі канферэнцыі выдаюцца маленькімі накладамі для саміх удзельнікаў. А шэраг выданняў, дзе друкуюся, папросту не маюць сваіх інтэрнэт-старонак. Ганарары-ганарарамі, але часам хочацца пачуць хаця б нейкую рэакцыю (і ўхвальную, і крытычную). Ці мець магчымасць пакінуць сябрам спасылку на сваю публікацыю. Не ў бібліятэку ж іх накіроўваць?
Таму ў сваім блогу буду імкнуцца выкладваць свае апублікаваныя рэчы, а таксама (пакрысе) самае цікавае з мінулых гадоў.
Паехалі!

О культуре и не только

Перейти к верхней панели