Выдавецтва «хуткай дапамогі»

Побач з гэтай установай гістфакаўцы праходзяць кожны дзень. Ды што там: знаходзяцца з ёй у адным будынку. І не ўсе здагадваюцца, што на Чырвонаармейскай,6 месціцца Выдавецкі цэнтр БДУ. Як яго супрацоўнікі рыхтуюць і выпускаюць кнігу за два-тры тыдні, распавядае Таццяна Янчук, яго галоўны рэдактар. Читать далее Выдавецтва «хуткай дапамогі»

Масавая літаратура: прывітанне з Польшчы

Два тыдня таму мяне папрасілі зрабіць маленькае інтэрв’ю з Янушам Леонам Вішнеўскім. Маёй першай рэакцыяй было пытанне «А хто гэта?». Читать далее Масавая літаратура: прывітанне з Польшчы

«Ён проста ў вечнасці знайшоў начлег»

Грамадскасць урачыста адзначыла 56-ыя ўгодкі са дня смерці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. На Вайсковых могілках у Мінску адбылося ўскладанне кветак да помніку паэта.

Читать далее «Ён проста ў вечнасці знайшоў начлег»

Памяць пра легенду

Напэўна, самы цяжкі для аўтара жанр газетнай журналістыкі, з якім менш за ўсё хочацца судакранацца — некралог. Дзякуй Богу, пісаў яго толькі аднойчы, у сакавіку гэтага года, калі прыйшла вестка пра смерць празаіка Кастуся Тарасава, аднаго з лепшых і, адначасова, аднаго з маіх любімых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Іронія лёсу: калі дамаўляўся пра публікацыю (папрасілі тэрмінова, у нумар), непакоіўся, бо не сумняваўся, што жадаючых сказаць слова на развітанне будзе процьма. А высветлілася, што іншых матэрыялаў не было наогул. Жывыя заўсёды патрэбныя больш, чым памерлыя. Мой матэрыял так і застаўся адзіным… Читать далее Памяць пра легенду

Купальская ноч у беларускай філармоніі

Купальская ноч у беларускай філармоніі

Сёлета ўвесь свет урачыста адзначае 200-годдзе з дня нараджэння вялікага польскага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета прысвяціў яму прэм’еру адноўленага балета “Шапеніяна”. Пры канцы чэрвеня эстафету ад тэатра пераняла Беларуская дзяржаўная філармонія. У Вялікай зале быў прэзентаваны праект “Ноч музыкі”: Трыо-фэст сучаснага мастацтва (музыка – жывапіс – харэаграфія). Читать далее Купальская ноч у беларускай філармоніі

З чаго пасмяешся, таму і паслужыш

Да вядзення «жывых дзённікаў» заўсёды ставіўся з вялікай іроніяй. Вядома, сустракаліся цікавыя праекты. Але большасць з таго, што бачыў, змяшчалі банальшчыну і несусветнае глупства. Таму канчаткова палічыў гэту справу бессэнсоўным марнаваннем часу. Але сапраўды, з чаго пасмяешся, таму і паслужыш…
У пэўны момант зразумеў адсутнасць жывой сувязі паміж тым, што я пішу (тэатральныя і літаратурныя рэцэнзіі, журналісцкія матэрыялы, гістарычныя артыкулы і паведамленні), і рэакцый чытачоў. Зборнікі канферэнцыі выдаюцца маленькімі накладамі для саміх удзельнікаў. А шэраг выданняў, дзе друкуюся, папросту не маюць сваіх інтэрнэт-старонак. Ганарары-ганарарамі, але часам хочацца пачуць хаця б нейкую рэакцыю (і ўхвальную, і крытычную). Ці мець магчымасць пакінуць сябрам спасылку на сваю публікацыю. Не ў бібліятэку ж іх накіроўваць?
Таму ў сваім блогу буду імкнуцца выкладваць свае апублікаваныя рэчы, а таксама (пакрысе) самае цікавае з мінулых гадоў.
Паехалі!

О культуре и не только

Перейти к верхней панели