1. Кніга
«Донжуанскі спіс» Караткевіча: Літаратуразнаўчыя даследаванні і артыкулы. — Мн.: Выдавецтва «Четыре четверти», 2012. — 114 с. (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Серыя «Мінскія маладыя галасы»).
2. Публікацыі ў перыёдыцы
1) Паляванне на Алёнку. Роздум пра жаночыя вобразы ў творах Уладзіміра Караткевіча// Маладосць. 2004. №9. С. 148-153.
Артыкул, прысвечаны разгляду жаночых вобразаў ў творах Уладзіміра Караткевіча.
2) У пошуку беларускага Дзюма. Роздум пра айчынную гістарычную літаратуру// Маладосць. 2005. №8. С. 144-147.
У артыкуле прапануецца аўтарская перыядызацыя беларускай гістарычнай літаратуры, а таксама разглядаецца творчасць пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
3) Працяг “Каласоў…” – міф ці рэальнасць? Роздум пра існаванне працягу рамана Уладзіміра Караткевіча// Роднае слова. 2005. Верасень. №9. С. 96-98.
Артыкул, у якім аўтар прыходзіць да высновы аб існаванні працягу рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
4) “Я з табою у сусвеце імчуся”. Сустрэчы з Сяргеем Грахоўскім// Літаратура і мастацтва. 2007. 12 кастрычніка. № 41. С. 15.
Уражанні ад сустрэч аўтара ў 2002 г. з пісьменнікам Сяргеем Грахоўскім, ахвярай рэпрэсій 1930-ых гг., паэтам, празаікам, аўтарам “лагернай трылогіі”“Зона маўчання”, “З воўчым білетам”, “Такія сінія снягі”.
5) Пераможцы і пераможаныя (Рэцэпты для гістарычнай прозы)// Маладосць. 2008. № 3. С. 125-130.
Артыкул, прысвечаны сучаснай беларускай гістарычнай прозы. Як пісала беларуская прэса, “Рэцэпты…” “насамрэч маглі б быць карыснымі, калі б хто-небудзь з пісьменнікаў захацеў да іх прыслухацца” (Жана Капуста, “Літаратура і Мастацтва”, 11 красавіка 2008 г.).
6) Калі прыйдзе беларускі Андрэ Маруа?// Маладосць. 2009. № 4. С. 137-141.
Палемічныя нататкі пра развіццё жанру літаратурнай біяграфіі.
7) Памяць пра легенду// Літаратура і мастацтва. 20010. 26 сакавіка. № 12. С. 14.
Некралог, напісаны з нагоды смерці выдатнага беларускага пісьменніка, аўтара раманаў на гістарычную тэматыку Кастуся Тарасава.
8) “Як жыць, дык жыць для Беларусі…”// Літаратура і мастацтва. 2010. 13 жніўня. № 32. С. 13.
Артыкул, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш.
9) Возвращение Евтушенко// Книжный свет. Специальный выпуск. 2010. 1 верасня. С. 7.
Рэцэнзія на зборнік выбраных вершаў Яўгена Яўтушэнка «Сережка ольховая» (укладальнік Юрый Сапажкоў; Мінск, 2010).
10) Сибириада Валентина Распутина// Книжный свет. Специальный выпуск. 2010. 1 верасня. С. 7.
Рэцэнзія на выбраныя «Апавяданні» Валянціна Распуціна (укладальнік Алег Ждан; Мінск, 2010).
11) “Свет минувшего” о мстиславской истории// Кніжны свет. 2010. 17 верасня. Выпуск 14. С. 2.
Рэцэнзія на гістарычны раман Алега Ждана «Князь Мстиславский», які распавядае пра падзеі 16 стагоддзя на ўсходзе Беларусі.
12) Суцяшэнне літаратурай// Літаратура і мастацтва. 2010. 1 кастрычніка. № 39. С. 3.
Рэцэнзія на кнігу прозы Уладзіміра Саламахі «Утешь меня кривдой», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі»
13) Восхождение на французский Парнас// Кніжны свет. 2010. 1 кастрычніка. Выпуск 16. С. 2.
Рэцэнзія на кнігу «Французские лирики ХIХ века в переводах Светланы Замеловой», якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Художественная литература».
14) Працяг рамана «Каласы пад сярпом тваім» — міф або рэальнасць?// Краязнаўчая газета. 2010. Кастрычнік. № 39. С. 4; № 40. С. 4.
Артыкул, у якім аўтар прыходзіць да высновы аб існаванні працягу рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
15) “Ты — боль, гісторыя. Ты — быль”// Літаратура і мастацтва. 2010. 5 лістапада. № 44. С. 13.
Артыкул пра творчасць пісьменніка Кастуся Тарасава.
16) Хто ты, Алёнка?// Літаратура і мастацтва. 2010. 26 лістапада. № 47. С. 6.
Артыкул, прысвечаны пошукам прататыпу жаночых вобразаў у творчасці У. Караткевіча. Матэрыял заснаваны на раней невядомых архіўных матэрыялах і расказвае, якую дзяўчыну кахаў будучы пісьменнік падчас навучання ў Кіеве.
17) Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны// Літаратура і мастацтва. 2010. 17 снежня. № 50. С. 7.
Творчы партрэт пісьменніка Вітаўта Чаропкі.
18) Рэканструкцыя адносін. Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева// Літаратура і мастацтва. 2011. 11 лютага. № 6. С. 12.
Першая частка цыкла публікацый, прысвечаных ўзаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і Ніны Молевай
19) Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Старонкі кахання// Літаратура і мастацтва. 2011. 18 лютага. № 7. С. 15.
Другая частка цыкла публікацый, прысвечаных ўзаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і Ніны Молевай.
20) Гэта салодкае слова — рымейк// Літаратура і мастацтва. 2011. 25 лютага. № 8. С. 7.
Рэцэнзія на аповесць Ягора Конева «Новыя палескія рабінзоны», якая выйшла ў студзеньскім нумары часопіса «Маладосць».
21) Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Гульня з каханнем// Літаратура і мастацтва. 2011. 25 лютага. № 8. С. 12.
Трэцяя частка цыкла публікацый, прысвечаных ўзаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і Ніны Молевай.
22) Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Доўгае развітанне// Літаратура і мастацтва. 2011. 4 сакавіка. № 9. С. 15.
Чацвёртая, заключная частка цыкла публікацый, прысвечаных ўзаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і Ніны Молевай.
23) Ён, яна і ён — паміж ноччу і днём// Літаратура і мастацтва. 2011. 18 сакавіка. № 11. С. 6.
Рэцэнзія на аповесць Ніны Рыбік «Паміж днём і ноччу», змешчаная ў лютаўскім нумары часопіса «Полымя».
24) Феномен канцэнтрацыі// Літаратура і мастацтва. 2011. 22 сакавіка. № 16. С. 7.
Рэцэнзія на аповесць Уладзіміра Саламахі «…И нет пути чужого», якая была змешчана ў лютаўскім і сакавіцкім нумарах часопіса «Нёман».
25) Неалітычны трохкутнік// Літаратура і мастацтва. 2011. 27 мая. № 21. С. 7.
Рэцэнзія на аповесць Васіля Гігевіча «Страчанае шчасце», надрукаваную ў красавіцкім нумары часопіса «Полымя».
26) Маналіт для Веры// Літаратура і мастацтва. 2011. 1 ліпеня. № 26. С. 7.
Рэцэнзія на апавяданне Святланы Кражавай “«Маналіт» Веры”, якое было надрукавана ў часопісе ў майскім нумары часопіса «Нёман».
27) Іван Чыгрынаў. Новае прачытанне// Літаратура і мастацтва. 2011. 22 ліпеня. № 29. С. 5.
Артыкул, прысвечаны творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.
28) «Што можна новага сказаць?»// Літаратура і мастацтва. 2011. 29 ліпеня. № 30. С. 6.
Агляд паэзіі, змешчанай у чэрвеньскім нумары часопіса «Полымя».
29) Водгулле рыжых сноў// Літаратура і мастацтва. 2011. 12 жніўня. № 32. С. 7.
Рэцэнзія на дэбютны зборнік вершаў Аляксандры Дударчык «Рыжие сны».
30) Раман або асобныя фрэскі?// Літаратура і мастацтва. 2011. 9 верасня. № 36. С. 7.
Рэцэнзія на раман Надзеі Статкевіч «Папялішча», надрукаваны ў майскім — ліпеньскім нумарах часопіса «Маладосць».
31) Партрэт “па памяці” і “па ўяўленню”// Літаратура і мастацтва. 2011. 30 верасня. № 39.
Рэцэнзія на аповесць Уладзіміра Сцяпана «Высокі бераг», што была надрукавана ў жнівеньскім нумары часопіса “Нёман”.
32) У пошуках жыцця// Літаратура і мастацтва. 2011. 28 кастрычніка. № 43. C. 21.
Рэцэнзія на аповесць Валерыя Ліпневіча “Ева, вярні рабро!”, змешчаная ў вераснёўскім нумары часопіса “Маладосць”.
33) Сонечныя сны// Літаратура і мастацтва. 2011. 11 лістапада. № 54. С. 5.
Артыкул пра творчасць празаіка і крытыка Аляксандра Станюты.
34) Здрада мемуарная ці літаратурная?// Літаратура і мастацтва. 2011. 25 лістапада. № 47. С. 5.
Рэцэнзія на аповесць Наталлі Касцючэнка «Здрада», якая была надрукавана ў кастрычніцкім нумары часопіса «Нёман».
35) «Без веры жыць — пакутна існаваць»// Літаратура і мастацтва. 2011. 23 снежня. № 51. С. 5.
Агляд паэтычных падборак Міколы Маляўкі, Анатоля Шушко і Навума Гальпяровіча, змешчаных у лістападаўскім нумары часопіса «Полымя».
36) Што мы бачым праз акуляры?// Дзеяслоў. 2011. № 55. С. 305-307.
Нататкі пра кнігу Віктара Ледзенева “Очки”.
37) Ад Юргона да Юджына// Літаратура і мастацтва. 2012. 27 студзеня. № 4. С. 5.
Агляд аповесці Анатоля Казлова «Абганяючы сня», змешчанай ў снежаньскім нумары часопіса «Маладосць» за 2011 год
38) Каму належаць акуляры?// Літаратура і мастацтва. 2012. 24 лютага. № 8. С. 23.
Агляд аповесці Генадзя Аўласенка «Переступив черту», змешчанай у студзеньскім нумары часопіса «Нёман».
39) Незалежная Рэспубліка Мроя. Перезагрузка// Дзеяслоў. 2012. № 1 (56). С. 309-313.
Рэцэнзія на кнігу Лявона Вольскага «Міларусь».
40) Дзяўчына ці рыбкі?// Літаратура і мастацтва. 2012. 30 сакавіка. № 13. С. 7.
Агляд празаічных твораў, змешчаных у лютаўскім нумары часопіса «Полымя».
41) Пясецкі вяртаецца!// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 6 красавіка. — № 15. — С. 10.
Артыкул пра творчасць беларускага польскамоўнага пісьменніка Сяргея Пясецкага.
42) Вернемся ў СССР?// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 4 мая. — № 18. — С. 5.
Агляд твора Вольгі Куртаніч «СССР», змешчанага ў сакавіцкім нумары часопіса «Маладосць».
43) Караткевіч і Украіна: новыя знаходкі// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 11 мая. — № 19. — С. 20.
Артыкул, прысвечаны «украінскаму перыяду» у біяграфіі Уладзіміра Караткевіча.
44) Бубен ці Бульбовіч?// Літаратура і мастацтва. 2012. — 25 мая. — № 21. — С. 7.
Агляд кінаповесці Сяргея Трахімёнка «Феномен Бубна», змешчанай у красавіцкім нумары часопіса «Нёман».
45) Солнечные сны: размышляя о прозе А. Станюты// Научные труды кафедры русской литературы БГУ. Выпуск 7. — Мн.: БГУ, 2012. — 152-155.
Артыкул, прысвечаны творчасці беларускага пісьменніка Аляксандра Станюты.
46) Чаму хвалюецца чужое сэрца?// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 29 чэрвеня. — № 26. — С. 7.
Агляд апавядання Раісы Баравіковай «Радасці і пакуты чужога сэрца», змешчанай у майскім нумары часопіса «Полымя».
47) Як перамагчы графаманію?// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 27 ліпеня. — № 30. — С. 7.
Агляд апавядання Жанны Капусты «Вы яшчэ не чыталі…», змешчанага ў чэрвеньскім нумары часопіса «Маладосць».
48) Макракосмас — праз мікрасвет// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 7 верасня. — № 36. — С. 7.
Агляд апавядання Валерыя Гапеева «Автобус», змешчанага ў ліпеньскім нумары часопіса «Нёман».
49) Што патрэбна чалавеку?// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 28 верасня. — № 39. — С. 7.
Агляд жнівеньскага нумара часопіса «Полымя».
50) «Донжуанский список» Короткевича// Неман.— 2012. — № 9. — С. 160-170.
Аўтарскі пераклад на рускую мову першай часткі даследавання, прысвечанага жанчынам, якіх кахаў і якімі захапляўся Уладзімір Караткевіч.
51) Іван Шамякін: новае прачытанне//Дзеяслоў. — 2012. — № 5 (60). — С. 131-134.
Артыкул, прысвечаны новаму прачытанню творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
52) Дзе схавалі чамадан?// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 26 кастрычніка. — № 43. — С. 7.
Агляд аповесці Алёны Беланожкі “Чамадан з кракадзілавай скурай”, змешчанай у ліпеньскім-кастрычніцкім нумарах часопіса «Маладосць».
53) «Донжуанский список» Короткевича// Неман. — 2012. — № 10.
Аўтарскі пераклад на рускую мову другой часткі даследавання, прысвечанага жанчынам, якіх кахаў і якімі захапляўся Уладзімір Караткевіч.
54) Ад Сомавай — да Маркеса// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 30 лістапада. — № 48. — С. 7.
Агляд кастрычніцкага нумара часопіса «Нёман».
55) Лебядзіная песня// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 21 снежня. — № 51. — С. 7.
Агляд апошняй кнігі Янкі Сіпакова «Мая бібліятэка», заканчэнне якой было надрукавана ў лістападаўскім нумары часопіса «Полымя».
56) Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання// Полымя. — 2012. — № 12. — С. 143-151.
Артыкул, прысвечаны ўзаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і дзяўчыны з ініцыяламі С.М., у якую ён закахаўся падчас навучання ў Кіеўскім ўніверсітэце.
57) Каралеўства… на сметніку// Літаратура і мастацтва. — 2013. — № 4. — С. 5.
Агляд аповесці Міхася Зізюка «Кароль Капайла і яго атачэнне», змешчанай у снежаньскім нумары часопіса «Маладосць» за 2012 год.
58) Сінема, сінема, сінема!// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 22 лютага. — № 8. — С. 5.
Агляд студзенькага нумара часопіса «Нёман».
59) І толькі надпіс «Вераніка»// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 26 красавіка. — № 17. — С. 5.
Агляд аповесці Міколы Сянкевіча «У аперацыйным блоку халодна…», змешчанай у сакавіцкім нумары часопіса «Маладосць».
60) Казырны туз перамагае даму// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 31 мая. — № 21. — С. 5.
Агляд аповесці Алены Паповай «Тры дамы в поисках любви и смерти», надрукаванай к красавіцкім нумары часопіса «Нёман».
61) Хто ахвяра мітусні?// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 28 чэрвеня. — № 25. — С. 5.
Агляд аповесці Віктара Супрунчука «Мітусня», надрукаванай у майскім нумары часопіса «Полымя».
62) Віктар Марціновіч — першы постіндустрыяльны пісьменнік?// Сайт грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». — 2013. — 9 ліпеня.
Артыкул, прысвечаны новым тэндэнцыям у беларускай літаратуры.
63) Ад Быкава – да “COSMOpoLITan-exPRESS”// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 26 ліпеня. — № 29. — С. 5.
Агляд чэрвеньскага нумара часопіса «Маладосць».
64) Пяць прычын, з якіх знікае айчынная літаратурная крытыка// Сайт грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». — 2013. — 8 жніўня.
65) Чарнобыль. Палын. Перабудова// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 23 жніўня. — № 33. — С. 15.
Агляд ліпеньскага нумара часопіса «Нёман».
66) Доўгае рэха мінулага// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 4 кастрычніка. — № 39. — С. 5.
Агляд рамана Алеся Макоўскага «Развітальнае рэха», публікацыя якога завяршылася ў жнівеньскім нумары часопіса «Полымя».
67) Першы ўраджай// Літаратура і мастацтва. — 2013. — 25 кастрычніка. — № 42. — С. 5.
Агляд аповесці Вікторыі Федзьковіч «Яблыкі».