2009

Публікацыі за 2009 год

1) Мінскае шчасце Пятра Фаменка// Настаўніцкая газета. 2009. ?? С. 10.
Рэцэнзія на гастролі ў Мінску маскоўскага тэатра “Майстэрня Пятра Фаменка” са спектаклямі «Ваўкі і авечкі» паводле А.Астроўскага і «Сямейнае шчасце» паводле Л.Талстога.

2) А мы тэатр… любім? Палемічныя нататкі// Літаратура і мастацтва. 2009. 27 лютага. № 8. С. 11.
Палемічныя нататкі з нагоды наведваннем аўтарам Венскай оперы і чэшскага Нарадовага тэатра і параўнання арганізацыі тэатральнага працэса на захадзе і ў Беларусі

3) Горкае “Вяселле”// Настаўніцкая газета. 2009. 28 лютага. С. 14.
Рэцэнзія на прэм’еру спектакля “Вяселле” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Панкоў).

4) Беларускі музычны тэатр: «акадэмічны» па сутнасці ці па назве?// Мастацтва. 2010. № 3. С.2-9.
Удзел у круглым стале часопіса «Мастацва», у якім праблемы развіцця Беларускага музычнага тэатра абмяркоўвалі галоўны дырыжор тэатра Анатоль Лапуноў, рэжысёр-пастаноўшчык тэатра Анастасія Грыненка, салістка Лідзія Кузьміцкая, музыказнаўца Вольга Брылон, мастацтвазнаўца Вера Гурдзей-Каштальян і тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч.

5) “Бунт” у стылі рэтра// Настаўніцкая газета. 2009. 14 сакавіка. С. 14.
Рэцэнзія на прэм’еру спектакля “Бабін бунт” у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (музыка Яўгена Пцічкіна, рэжысёры-пастаноўшчыкі Анастасія Грыненка і Аляксей Ісаеў).

6) Журналісцкая дзейнасць В.Кнорына ў 1922-1937 гг.// ІІІ Машеровские чтения: материал республиканской научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 24-25 марта 2009 г./ Вит. гос. ун-т; редкол.: А.Л.Гладков (гл. ред.) [и др]. – Витебск: УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2009. – История. Белорусская филология. Русская филология. С. 24-25.
У артыкуле разглядаецца журналісцкая дзейнасць грамадска-палітычнага дзеяча 1920-30-х гг. Вільгельма Кнорына, які ў разглядаемы перыяд працаваў у Маскве і друкаваўся у цэнтральных саюзных выданнях (часопісах “Бальшавік”, “Камуністычны Інтэрнацыянал”, “Камуністычная рэвалюцыя”, у газеце “Праўда” і інш.).

7) Калі прыйдзе беларускі Андрэ Маруа?// Маладосць. 2009. № 4. С. 137-141.
Палемічныя нататкі пра развіццё жанру літаратурнай біяграфіі.

8) Легенда пра зачараванае возера//Настаўніцкая газета. 2009. 25 красавіка. № 53-54. С.22.
Рэцэнзія на гастролі ў Мінску Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі з балетам “Лебядзінае возера” у рэдакцыі Юрыя Грыгаровіча.

9) Нёманскі міф Аляксандра Гарцуева// Настаўніцкая газета. 2009. 18 чэрвеня. С. 16.
Рэцэнзія на прэм’еру спектакля “Хам” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў).

10) Ісціна – у параўнанні// Літаратура і мастацтва. 2009. 7 жніўня.№ 29. С. 10.
Рэцэнзія на гастролі ў Мінску маскоўскага тэатра “Современник” са спектаклем “Мёртвыя душы” (рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Жамойда) і яго параўнанне з пастаноўкай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Чычыкаў” (рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Раеўскі).

11) Асуджаны… на аншлаг// Мастацтва. 2009. № 8. С. 12.
Рэцэнзія на ўзнаўленне балета “Марная перасцярога” у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета (пастаноўшчык і харэограф Дытмар Зайферт, музыка Луі Герольда)

12) “О мелочах в большом вопросе”: оценки белорусской интеллигенцией статьи В.Кнорина в донесениях спеслужб// Интеллигенция. Генезис, формирование, становление, развитие и деятельность. Материалы ХХ международной научно-теоретической конференции. Иваново, 24-26 сентября 2009 г. Иваново: Ивановский государственный университет, 2009. С. 266-268.
Артыкул, заснаваны на архіўным дакуменце, знойдзеным Віталем Скалабанам у Расійскім дзяржаўным архіве сацыяльнай і палітычнай гісторыі і перададзеным аўтару.

13) Учительница первая моя// Фрунзенский вестник. 2009. 9 кастрычніка. № 19. С. 8.
Невялікі ўспамін пра першую настаўніцу, Валянціну Фёдараўну Рымашэўскую.

14) “Эклектычны” абанемент// Культура. 2009. 24-30 кастрычніка. № 43. С. 15.
Матэрыял пра гісторыю і сучаснасць Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета. Напісаны на аснове наведвання тэатра аўтарам вясной 2009 года.

15) Гістарыяграфія дзейнасці В.Кнорына ў Камінтэрне// Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС 2008». Мн.: «Издательский центр БГУ», 2009. С. 272-273.
Тэмай артыкула сталі гістарычныя працы, у якіх разглядалася дзейнасць грамадска-палітычнага дзеяча 1920-30-ых гг. Вільгельма Кнорына ў ІІІ Інтэрнацыянале (Камінтэрне).

16) Драмбалет… пра балет// Настаўніцкая газета. 2009. 17 снежня. № 160-161. С. 15.
Рэцэнзія на прэм’еру балета «Папялушка» сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (аўтар лібрэта, харэограф і пастаноўшчык Юрый Пузакоў).

17) Роля В.Кнорына ў палітыцы Камінтэрна па “польскім пытаннні” на рубяжы 1920-1930-ых гг.// Сборник материалов Международного Форума студенческой и учащейся молодежи «Первый шаг в науку – 2009». Том 1. / Центр студенческих научных инициатив при Совете молодых ученых Национальной академии наук Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2009. С. 463-466.
У артыкуле разглядаецца дзейнасць роля грамадска-палітычнага дзеяча 1920-30-ых гг. Вільгельма Кнорына ў палітыцы Камінтэрна па “польскім пытаннні” на рубяжы 1920-1930-х гг.

18) Пяшчота з адденнем журбы// Мастацтва. 2010. № 12.
Творчы партрэт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, балерыны Людмілы Кудраўцавай.

Добавить комментарий

О культуре и не только

Перейти к верхней панели