2008

Публікацыі за 2008 год

1) Шаляпін, Каруза, Нурыеў…// Культура. 2008. 5-11 студзеня. № 1. С. 14.
Матэрыял пра гісторыю і сучаснасць Гранд-опера, або Парыжскай оперы. Напісаны на аснове наведвання тэатра аўтарам летам 2007 года.

2) Пераможцы і пераможаныя (Рэцэпты для гістарычнай прозы)// Маладосць. 2008. № 3. С. 125-130.
Артыкул, прысвечаны сучаснай беларускай гістарычнай прозы. Як пісала беларуская прэса, “Рэцэпты…” “насамрэч маглі б быць карыснымі, калі б хто-небудзь з пісьменнікаў захацеў да іх прыслухацца” (Жана Капуста, “Літаратура і Мастацтва”, 11 красавіка 2008 г.).

3) Святочны “Баль…” Наталлі Фурман// Настаўніцкая газета. 2008. 10 красавіка. № 44. С. 4.
Рэцэнзія на прэм’еру балета “Баль кветак” у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры (пастаноўка Наталлі Фурман).

4) Перачытаем “Каласы…”?// Літаратура і мастацва. 2008. 18 красавіка. № 16. С. 11.
Рэцэнзія на прэм’еру спектакля “Каласы пад сярпом тваім” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (інсцэніроўшчык і рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Анісенка).
Інтэрнэт-версія артыкула: «Каласы» пад сярпом новага прачытання

5) Сумяшчэнне несумяшчальнага. Вільгельм Кнорын – літаратурны крытык// Полымя. 2008. № 7. С. 168-172.
Артыкул, прысвечаны літаратурна-крытычнай дзейнасці Вільгельма Кнорына, грамадска-палітычнага дзеяча 1920-30-ых гг., кіраўніка Беларусі ў 1920-1922 і 1927-1928 гг.

6) Колькі опер на Опернрынгу?// Культура. 2008. 20-26 верасня. № 38. С. 23.
Матэрыял пра гісторыю і сучаснасць Венскай оперы. Напісаны на аснове наведвання тэатра аўтарам летам 2008 года.

7) Максім Гарэцкі і Вільгельм Кнорын// Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэрыялы ХVІ Гарэцкіх чытанняў (да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск, 15 лютага 2008 г. Мн., 2008. С. 101-109.
У артыкуле разглядаюцца ўзаемаадносіны класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага з Вільгельмам Кнорыным, грамадска-палітычным дзеячом 1920-30-х гг., кіраўніка Беларусі ў 1920-1922 і 1927-1928 гг.

8) Навуковая дзейнасць Вільгельма Кнорына// Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС 2007». Мн., «Издательский центр БГУ», 2008. 387 с. С. 349-353.
У артыкуле разглядаецца дзейнасць грамадска-палітычнага дзеяча 1920-30-ых гг. Вільгельма Кнорына як даследчыка, “першага гістарыёграфа БССР”, так яго праца у навукова-даследчых установах ці таварыствах, у якіх ён разам з навуковымі выконваў і цалкам адміністрацыйныя функцыі.

9) “Карчмар” ці ўсё ж такі “Ядвіга”?// Настаўніцкая газета. 2008. 11 кастрычніка. № 128. С. 11.
Рэцэнзія на прэм’еру спектакля “Ядвіга” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Раеўскі).

10) Якуб Колас і Вільгельм Кнорын// Зборнік “Каласавіны”: “Творчая спадчына Якуба Коласа ў парадыгме грамадска-інтэлектуальнага асяроддзя пісьменніка” (Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 30 кастрычніка 2007 г., Мінск). Мн.: Лазурак, 2008. С. 74-80.
У артыкуле разглядаюцца ўзаемаадносіны класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з Вільгельмам Кнорыным, грамадска-палітычным дзеячом 1920-30-ых гг., кіраўніка Беларусі ў 1920-1922 і 1927-1928 гг.

11) Взаимодействие партийной элиты 20 – 30-ых гг. с белорусской интеллигенцией (на примере В. Кнорина)// Молодая интеллигенция и устойчивое развитие общества. ХІХ Международная научно-теоретическая конференция. Иваново, 25-27 сентября 2008 г. Иваново: Ивановский государственный университет, 2008. 282 с. С 269-271.
Артыкул прысвечаны ўзаемадзеянню беларускай інтэлігенцыі з мясцовай партыйнай элітай у 1920-1930-ыя гг. На прыкладзе грамадска-палітычнага дзеяча 1920-30-ых гг. Вільгельма Кнорына паказваецца эвалюцыя такіх узаемадзенняў у бок аднабаковасці і дыктату з боку ўлады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

О культуре и не только

Перейти к верхней панели