Архив метки: знаёмства

Тэатральныя знаёмствы

Цуды нашага тэатральнага жыцця. Звычайна я сам знаёмлюся з тэатральнымі людзьмі. Днямі ў Мінску прайшла прэм’ера оперы «Лятучы галандзец». І раптам у антракце да мяне падышоў рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Вельмі цікава паразмаўлялі пра яго оперы, начальства і Дзмітрыя Чарнякова :)

Але першае пытанне, якое ён задаў, было наступным: «А цяпер скажыце шчыра, чым вам не падабаецца мая «Сівая легенда»?». А пра тую оперу год таму пісаў. Цяпер думаю, можа з сабой на прэм’еры ўсе рэцэнзіі насіць? Каб пастрахавацца? :)