Архив метки: Ягор Конеў

Ягор Конеў і «Новыя палескія рабінзоны»

Аддзел крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» традыцыйна робіць агляд «тоўстых» літаратурных часопісаў: «Полымя», «Маладосці» і «Нёмана». Цяпер фармат рубрыкі крыху змяніўся. Тры крытыка (Ціхан Чарнякевіч, Алеся Лапіцкая і я) атрымліваюць па часопісу. Кожны выбірае любы твор і аналізуе яго. А ў наступным месяцы мяняемся выданнямі. Сёння ў аб’ектыве маёй цікавасці аповесць Ягора Конева “Новыя палескія рабінзоны”,


Ягор Конеў. Фота з сайта www.journ.bsu.by

якая выйшла ў першым нумары часопіса «Маладосць». Читать далее Ягор Конеў і «Новыя палескія рабінзоны»

Рэцэпты для беларускай гістарычнай прозы

Гістарычная літаратура заўсёды была ў пашане ў нашых суседзяў – як на Захадзе, так і на Усходзе. Прычым, пісьменнікаў, якія аддавалі перавагу гістарычнаму жанру, высока ацэньваў як чужыя, так і свае. Дастаткова згадаць, што палякі Генрых Сянкевіч і Уладзіслаў Рэймант (аўтар рамана «Апошні сейм Рэчы Паспалітай», дзеянне якога адбываецца ў 1793 годзе ў Гродна) сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры (адпаведна, у 1905 і 1924 гадах), а ў Польшчы ў гонар загінуўшых герояў «Трылогіі» Сянкевіча нават заказвалі памінальныя службы. Читать далее Рэцэпты для беларускай гістарычнай прозы