Архив метки: «тэатр на Пагулянцы»

Што мы ведаем пра літоўскі балет?

Што мы ведаем пра літоўскі балет? Дасведчаным балетаманам, несумненна, вядома імя знакамітай балерыны Эгле Шпакайтэ, якая выступае і як драматычная актрыса (напрыклад, выступае ў ролі Дэздэмоны – пастаноўка Някрошуса). Іншыя прыгадаюць прозвішчы яе калег, салістаў Літоўскага тэатра оперы і балета Мікі Хаманака і Аўрымаса Паўлаускаса, якія танцавалі на юбілейным вечары Валянціна Елізар’ева ў кастрычніку 2007 года «Адажыо» на музыку П.Чайкоўскага…

Восенню 2008 года ў Вільнюсе пабывала наша акадэмічная балетная трупа, якая прадставіла літоўскім гледачам спектакль «Рамэа і Джульета». Чаму б і чытачам не паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па будынку Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета?


Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета.
Фота з сайта www.ru.wikipedia.org

Читать далее Што мы ведаем пра літоўскі балет?

Terra incognita: Рускі тэатр у Вільнюсе

Узнікненне рускіх драматычных тэатраў у цяперашніх рэспубліках СНД звязваецца яшчэ з апошнімі дзесяцігодзямі існавання Расійскай імперыі. Але свайго росквіту яны дасягнулі менавіта ў Савецкім саюзе, кіраўніцтва якога на дзяржаўным ўзроўні ставіла задачу прапагандавання рускага мастацтва і мовы. Пасля распаду СССР перад большасцю калектываў паўстала шэраг праблем. Як іх вырашаюць рускія тэатры краін СНД? Куды рухаюцца? Да чаго імкнуцца? Паспрабуем разабрацца ў сітуацыі на прыкладзе Рускага драматычнага тэатра Літвы.


Фасад будынка. Фота аўтара Читать далее Terra incognita: Рускі тэатр у Вільнюсе