Архив метки: С.М.

Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання

Асоба дзяўчыны з ініцыяламі С. М., якую кахаў Уладзімір Караткевіч падчас навучання ў Кіеўскім універсітэце, стала цэнтральнай у маіх даследаваннях, у тым ліку на старонках маёй кнігі «Донжуанскі спіс Караткевіча». Сітуацыю змяніў выхад першага тома новага збору твораў пісьменніка, падрыхтаваны руплівым даследчыкам Анатолем Вераб’ём. Дзякуючы яму чытач змог пазнаёміцца з больш чым паўсотняй раней невядомых тэкстаў класіка беларускай літаратуры. Яны дазволілі раскрыць некаторыя «белыя плямы» у біяграфіі дзяўчыны і больш поўна распавесці гісторыю яе ўзаемаадносін з Караткевічам. Прапанаваны чытачам артыкул фактычна з’яўляецца ў нечым працягам, а ў нечым новай рэдакцыяй адпаведнага раздзела кнігі.

Уладзімір Караткевіч
Читать далее Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання

Першае каханне Уладзіміра Караткевіча

У далёкім 2004-м годзе аўтар гэтых радкоў апублікаваў у вераснёўскім нумары часопіса “Маладосць” свой першы артыкул – “Паляванне на Алёнку”, які меў падзагаловак “Роздум пра жаночыя вобразы ў творчасці Уладзіміра Караткевіча”. З таго часу інтарэс да названай тэматыкі то згасаў, то аднаўляўся. Сёлетняе наведванне Кіева – Дняпро, Сафійскі сабор, падземныя хады Кіева-Пячорскай лаўры, прыступкі тэатра Франко і экстэр’еры Дома хімер – усё, што арганічна прысутнічала ў творчасці паэта, дапамагло лепш зразумець Караткевіча як асобу. Яго творчасць адкрылася з нечаканага ракурсу, што абумовіла імкненне завяршыць колішняе даследаванне. Читать далее Першае каханне Уладзіміра Караткевіча