Архив метки: Русский театр

«Однокурсник умер у меня на руках, зрители думали, что это игра». Актриса о 56 годах на сцене

Вечером 15 сентября Белла Масумян на сцене перевоплотится в английскую королеву Элинор Аквитанскую в спектакле «Лев зимой». И отпразднует в родном театре свой юбилей. В интервью TUT.BY народная артистка Беларуси рассказала о необычных розыгрышах своих коллег, падении с высоты сцены, после которого она осталась жива, и советах Ростислава Янковского.

Белла Масумян в роли Клары Цаханассьян (спектакль «Загадочный визит»). Фото: rustheatre.by
Белла Масумян в роли Клары Цаханассьян (спектакль «Загадочный визит»). Фото: rustheatre.by

Читать далее «Однокурсник умер у меня на руках, зрители думали, что это игра». Актриса о 56 годах на сцене

Русалка-нимфоманка, замполит с иконкой и авария на подводной лодке. «Подводники» в Русском театре

4 июля 1961 года на советской атомной подводной лодке «К-19» случилась авария реактора. Угроза ядерного взрыва была ликвидирована моряками, которые поплатились за это жизнью и здоровьем. Хронику «несостоявшейся катастрофы» впервые поставили на театральной сцене: пьесу Андрея Курейчика «Подводники» воплотил на сцене Русского театра режиссер Сергей Ковальчик.

Сцена из спектакля "Подводники". Фото: rustheatre.by
Герои спектакля «Подводники». Фото: rustheatre.by

Читать далее Русалка-нимфоманка, замполит с иконкой и авария на подводной лодке. «Подводники» в Русском театре

Взгляд в прошлое: от храма до театра

Почему жители Будапешта могли перепутать свой город с Минском, как связан с белорусской столицей родной брат Моисея и где состоялся театральный дебют Олега Янковского.

На фото: здание Государственного русского драматического театра БССР имени Горького. 1956 год

Читать далее Взгляд в прошлое: от храма до театра

Театральный «релакс» — в Минске

Как кратко охарактеризовать столичный театральный процесс? Для этого достаточно одного слова – «релакс».


Фото с сайта rtbd.by
Читать далее Театральный «релакс» — в Минске

У Рускім тэатры з’явілася трое Мулявіных

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера спектакля “Пясняр”.


Фота з сайта www.rustheatre.by
Читать далее У Рускім тэатры з’явілася трое Мулявіных

Мэта – стаць прэзідэнтам!

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, які мае неафіцыйную рэпутацыю цытадэлі сцэнічнага кансерватызму, ледзь не адбылася рэвалюцыя. Галоўны герой трагікамедыі “Аракул?..”, якую паставіў Барыс Луцэнка, вырашыў узяць уладу ў свае рукі.

Фота з сайта тэатра www.rustheatre.by

Беларуская драматургія – рэдкі госць у Рускім тэатры. Дагэтуль з 25 рэпертуарных назваў да айчынных здабыткаў можна было аднесці толькі тры (прычым увасабленне дзвюх з іх цяжка назваць удалым). Драматычная аснова ўсіх трох створаная нашымі суайчыннікамі (Аляксеем Дударавым, Андрэем Курэйчыкам і Аленай Мінчуковай). Цяпер Б. Луцэнка звярнуўся да савецкай спадчыны: асновай спектакля стала п’еса Андрэя Макаёнка “Зацюканы апостал”. Дарэчы, адну з яе першых пастановак ажыццявіў у 1971-м на сцэне Купалаўскага… сам Барыс Іванавіч.

На першы погляд, рашэнне крыху дзіўнае. Праблемы і пытанні, якія ўздымаў у сваёй творчасці драматург (напрыклад, адлюстраванне калгасных будняў у п’есе “Выбачайце, калі ласка”, дзе выкрываліся спробы падмануць дзяржаву падчас здачы хлебанарыхтовак), даўно адышлі на другі план. Таму амаль усе яго творы засталіся ў савецкім часе. Існуюць толькі два “але”.

Перш за ўсё, “Зацюканы апостал” – найлепшая п’еса Макаёнка. Яна, бадай, адзіная сярод яго твораў вытрымала выпрабаванне часам. Ускосную ролю адыграла тая акалічнасць, што яна адлюстроўвае зусім не сацыялістычныя, а хутчэй сучасныя, капіталістычныя рэаліі. Дзеянне адбываецца “недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора” ў звычайнай сям’і, прадстаўленай абагуленымі вобразамі Таты (Аляксандр Вергуноў), Мамы (Іна Савенкава), Сына (Уладзімір Глотаў), Дачкі (Алена Сцяцэнка) і Дзеда (Алег Коц). Бацькі ўвесь час канфліктуюць. Тым часам іх малы сын-вундэркінд шукае праўды і марыць змяніць свет да лепшага. А каб не мець перашкодаў, марыць стаць прэзідэнтам (гэтая пасада неаднаразова гучыць у тэксце п’есы. У спектаклі яна замененая на прэм’ер-міністра ці кіраўніка дзяржавы або не называецца. Тады гаворка ідзе пра імкненне мець уладу ці магчымасць прызначаць міністраў).

Другая акалічнасць звязаная з асобай рэжысёра. Для апошніх спектакляў Барыса Луцэнкі ўласцівае вольнае абыходжанне з матэрыялам і фактычна яго свабоднае прачытанне. У “Аракуле” адным з прынцыповых наватарстваў стала музычнае рашэнне пастаноўкі. Да музыкі кампазітара Аляксея Еранькова дадаліся фрагменты з твораў Барадзіна, Грыга і Расіні. У спектаклі таксама загучалі зонгі. З улікам таго, што спявае ў “Аракуле” толькі Сын, яны зрабіліся ягонымі маналогамі, а таксама сведчаннем выключнасці героя і непадобнасці да астатніх. Гэткая акалічнасць выяўляецца і ў іншым. Астатнія героі прамаўляюць рэплікі ў звычайным тэмпе. А Сын цытуе вядомых творцаў і гістарычных асобаў надзвычай хутка. Атрымліваецца, што ён жыве нібыта ў іншым вымярэнні.

Як прызнаваўся сам Луцэнка, яму “і раней здавалася, што Малы – гэта Гамлет. Сучасны Гамлет! І ён у свае адзінаццаць гадоў імкнецца разважаць не толькі пра сямейныя праблемы, але і пра ўвесь свет”. Глабальныя праблемы, якія хвалююць героя, адчуваюцца ў сцэнаграфіі Веніяміна Маршака. Яе канструкцыя выклікае паралелі з егіпецкай пірамідай ці з яе зменшай копіяй, што месціцца ля ўваходу ў Луўр. Ды і пакой кватэры, дзе жыве сям’я, мае два паверхі. Таму лесвіца вядзе не толькі да кніг, але і ў вышыню: у пераносным і наўпростым сэнсе…

На думку рэжысёра, улада патрэбная Сыну, каб “змяніць свет у лепшы бок, навучыць людзей лётаць: у гэтым для яго ёсць свабода – не толькі грамадская, але і індывідуальная, у душы кожнага чалавека”. Аднадумцаў герой У. Глотава шукае ў сям’і. Але Бацька і Маці хлусяць, таму даверу да іх няма. Дачка, апранутая ў стандартызаваны камбінезон, маршыруе ў такт і лічыць, што прасцей слухацца чужых загадаў, чым вырашаць самому. Найвялікшыя надзеі ўскладаюцца на Дзеда, які ў маладосці змагаўся за свабоду і незалежнасць у розных краінах і таксама марыў змяніць свет. Але з гадамі ён змяніўся. З’яўленне Дзеда ў вопратцы стылю мілітары сведчыць, што ён мог стаць на пазіцыю сваіх былых праціўнікаў. Паводзіны сваякоў пакідаюць Сына сам-насам з глабальнымі жыццёвымі праблемамі.

Уражанні ад ігры выканаўцаў, якія ўвасобілі разгляданыя вобразы, падаліся неадназначнымі. На жаль, з акцёрскага ансамблю часам выпадаў А. Вергуноў, які ў асобных эпізодах пераігрываў і даваў волю празмерным эмоцыям. Не заўсёды адчуваўся сталы сцэнічны ўзрост маладой актрысы І. Савенкавай. А вось вобраз галоўнага героя – акцёрская ўдача. Дагэтуль публіка мела магчымасць бачыць У. Глотава толькі ў ролях другога плану. У “Аракуле” яго музычныя і пластычныя дадзеныя раскрываюцца напоўніцу. Пры вонкавай амбіцыйнасці вызначальнай рысай у характары Сына робіцца ўнутраная крохкасць і тонкасць, якія не даюць яму трываць несправядлівасць. Таму калі ў арыгінале п’есы на ўчынак хлопца ўплываюць паводзіны Бацькі і Дзеда, дык у спектаклі ён робіць свядомы крок з вышыні лесвіцы.

Праўда, у асобных фрагментах “Аракула” падаецца, што Б. Луцэнка страчвае пачуццё меры. Плынь яго фантазіі часам ператвараецца ў некантраляваную плынь свядомасці. Або кактэйль, куды дадаюцца ўсё новыя і новыя інгрэдыенты. Напрыклад, рэжысёр дадае Сыну такую якасць, як магчымасць прадбачыць будучыню. Але яе герой У. Глотава дэманструе толькі аднойчы: калі, нібы аракул, упэўнена кажа пра змест тэлеграмы, не бачыўшы яе. Але ж тады Сын мог загадзя ведаць і свой жыццёвы фінал! Тады ад макаёнкаўскага героя патрабуюцца або ваганні ў выбары ўласнага лёсу, або нейкія намёкі пра ягоную будучыню, адрасаваныя іншым членам сям’і. У “Аракуле” яны адсутнічаюць.

Не зусім дарэчным у агульным кантэксце падаецца зонг Сына пра жанчын і іх становішча. Здавалася б, герой У. Глотава не вельмі цікавіцца гэтай праблемай. Крыху публіцыстычным і занадта просталінейным падаецца фрагмент, калі Сын выступае супраць бамбёжкі іншых гарадоў і краін. Сустракаюцца і іншыя спрэчныя рашэнні (напрыклад, з’яўленне Лялькі у выкананні А. Багданавай, што наўпрост ілюструе сюжэт). Наогул, “Аракулу” крыху не хапае жорсткіх межаў, каркаса. Інакш кажучы, шматузроўневы механізм спектакля працуе выдатна, але асобныя дэталі ўжо цяпер выглядаюць крыху разбоўтанымі.

Але нашмат больш істотным падаецца агульная ацэнка “Аракула”. Ён успрымаецца як сучасны, актуальны і шматузроўневы спектакль, які моцна кантрастуе з большай часткай астатняга рэпертуару. Што да эвалюцыі самога Луцэнкі, вынік не такі адназначны. З яго апошніх пастановак па маштабе, напале эмоцый і эпічнай абагуленасці з “Аракулам” можна параўнаць хіба мінулагодні “Загадкавы візіт”. Але мяркую, што гэтыя ўскладненыя і ў нечым эклектычныя пастаноўкі ўсё ж крыху саступаюць яго камерным спектаклям “Сыходзіў муж ад жонкі” і “Эдып”, дзе змест знаходзіцца ў гармоніі з формай. Можа, таму, што ўсё геніяльнае – простае?

Арыгінал рэцэнзіі можна прачытаць тут.

Тэатральныя вынікі 2012 года

На сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» з’явілася мая версія тэатральных вынікаў 2012 года.

Чаму маўчыць салодкагалосая птушка?

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбылася новая прэм’ера – “Салодкагалосая птушка… з Чалавечым голасам” Тэнесі Уільямса і Жана Както.


Читать далее Чаму маўчыць салодкагалосая птушка?

У Рускі тэатр вярнулася дама

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага адбылася прэм’ера спектакля “Загадкавы візіт” паводле п’есы Фрыдрыха Дзюрэнмата “Візіт старой дамы”.


Клара Цаханасьян (Бела Масумян).
Фота з сайта тэатра www.rustheatre.by

Читать далее У Рускі тэатр вярнулася дама

У якіх мінскіх тэатрах ідуць п’есы Булгакава?

Тэатральны раман Міхаіла Булгакава з мінскімі тэатрамі перажывае ў апошнія гады відавочны крызіс. На сталічнай сцэне ідзе ўсяго адна п’еса пісьменніка: «Бег» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя М.Горкага (акрамя таго Тэатрам-студыяй кінаакцёра і «Новым тэатрам» пастаўлены спектакль паводле рамана «Майстар і Маргарыта»). Дзялюся сваімі ўражаннямі.


Фрагмент са спектакля.
Фота з сайта тэатра www.rustheatre.by

Читать далее У якіх мінскіх тэатрах ідуць п’есы Булгакава?