Развязку гэтая гісторыі мы даведаемся на пачатку спектакля: маладая жанчына Марына, ад якой сыходзіць муж (ды яшчэ і спрабуе забраць дзяцей) выкідвае абодвух сыноў (трох і сямі гадоў) з акна. Спрабуе кінуцца за імі, але не паспявае: яе пераймае сусед. Чаму гэта здарылася і хто вінаваты — на такія пытанні спрабуюць адказаць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Рэжысёр Кацярына Аверкава паставіла там спектакль «Сіндром Медэі» паводле аднайменнай п’есы Юліі Чарняўскай.
Фота rtbd.by