Архив метки: радыё

Слухайце мяне сёння па радыё!

Сёння па 1 каналу беларускага радыё, з 17:15 да 17:45 будзе гучаць праграма «Зямля, што нам дадзена лёсам» (вядучы — паэт Навум Гальпяровіч). Калі не адбудзецца ніякіх зменаў ці пераносаў, у эфір павінна выйсці размова з двума журналістамі газеты «Літаратура і мастацтва»: Марынай Весялухай і мной.

Тэма — сучаснае прыгожае пісьменства, літаратурная сітуацыя, нашае стаўленне да іх.

Спадзяюся, будзе цікава. Абяцае быць невялікая дыскусія, бо пры запісу перадачы нашыя адказы на большасць пытанняў разыходзіліся :)

Слухайце мяне сёння па радыё!

Паважаныя чытачы!
Сёння, 31 мая на першым канале беларускага радыё выйдзе перадача «Дыярыўш» (працягваецца з 22:10 да 22:30). У эфіры прагучыць размова журналісткі Галіны Шаблінскай са мной. Тэма — кніга «Донжуанскі спіс» Караткевіча».

Дык пачуемся! :)

Ці трэба было паўстанне Каліноўскага?

Даўно пісаў пра ўласны ўдзел у радыёперадачах «Бацькаўшчына» на эстонскім канале «Радыё-4″ (вядучы праграмы Артур Цурбакоў). Нарэшце, выконваю абяцанне і дзялюся спасылкамі. Читать далее Ці трэба было паўстанне Каліноўскага?