Архив метки: прэм’еры

Мы — людзі на тэатральным балоце?

Нядаўна аналізаваў даты бліжэйшых прэм’ер у сталічных тэатрах. Дагэтуль знаходжуся ў шоку.

Як вы лічыце, колькі ў сакавіку ў Мінску адбудзецца прэм’ер? Дзве! У Купалаўскім тэатры рэжысёр Аляксандр Янушкевіч ставіць спектакль «Арабская ноч» (п’еса сучаснага нямецкага драматурга Роланда Шымельпфеніга). У Тэатры оперы і балета Аляксандра Ціхамірава прапануе новую інтэрпрэтацыю балета «Шчаўкунок». Усё!

Заўважце, гэта не лета, не позняя вясна і не ранняя восень, калі мінчукі праводзяць час ў вёсках ці на лецішчах, або выпраўляюцца ў вандроўкі. Гэта ж частка зімовага сезона, калі тэатральнае жыццё мусіць проста віраваць!

Зразумела, калі пачаць высвятляць сітуацыю з іншымі тэатрам, у кожнага знойдзецца свая паважлівая прычына. Хтосьці выпускае прэм’еры у красавіку (Музычны, Лялечны, ТЮГ). Іншыя «адстраляліся» ў пачатку зімы (РТБД, Тэатр-студыя кінаакцёра). Іншыя знаходзяцца на рэканструкцыі (Маладзёжны).

Але дзве прэм’еры ў месяц для амаль 2-мільённага горада?!