Архив метки: «Нёман»

Тры тэндэнцыі айчыннай прозы

Сярод беларускіх літаратурных часопісаў вядучымі (поруч з “Дзеясловам” і “Вераснем”) з’яўляюцца “Полымя”, “Маладосць” і “Нёман”, якія выдаюцца дзяржавай. Аналіз празаічных твораў, што друкаваліся на іх старонках з пачатку 2011 года, дазваляе вылучыць тры відавочныя тэндэнцыі, уласцівыя ім.


Фота з сайта www.budzma.org
Читать далее Тры тэндэнцыі айчыннай прозы

«Донжуанскі спіс» переведён на русский!

Вышел сентябрьский номер журнала «Нёман». На его страницах опубликован перевод моей книги «Донжуанскі спіс» Караткевіча» на русский язык. Читать далее «Донжуанскі спіс» переведён на русский!

Сучасная літаратура. Валерый Гапееў

Апошнім часам Валерый Гапееў з’яўляецца адным з нешматлікіх творцаў, якія мэтанакіравана апрацоўваюць амаль пустую дзялянку падлеткавай літаратуры. Яго ўспрыняцце як пісьменніка для адпаведнай узроставай катэгорыі кардынальна змяніў “Аўтобус” (пераклад з беларускай мовы Ірыны Качатковай), што выйшаў на старонках ліпеньскага нумара часопіса “Нёман”. Читать далее Сучасная літаратура. Валерый Гапееў

Бубен ці Бульбовіч?

“Тоўстыя” літаратурныя часопісы традыцыйна асацыіруюцца ў чытачоў з сур’ёзнай літаратурай, якая ў будучым прэтэндуе на статус класічнай. Адпаведна, аўдыторыя такіх выданняў, да якой часцей за ўсё належыць інтэлігенцыя, складваецца гадамі і не вельмі змяняецца з часам. Усцешна бачыць, што супрацоўнікі часопісаў імкнуцца пашырыць кола сваіх чытачоў. Праявай такой тэндэнцыі стала публікацыя ў красавіцкім нумары “Нёмана” кінааповесці Сяргея Трахімёнка “Феномен Бубна”.


Сяргей Трахімёнак.
Фота з сайта www.dakazan.ru

Читать далее Бубен ці Бульбовіч?

Якая фантастыка нам патрэбная?

Разважаючы з калегамі пра ўзровень дзяржаўных літаратурна-мастацкіх часопісаў, неаднаразова выказвалі думку, што апошнім часам на лідзіруючыя пазіцыі выйшаў “Нёман”. Уплывае на гэта стабільна высокі ўзровень празаічнай часткі часопіса. Але ў кожнага правіла, на жаль, бываюць выключэнні. Іх праявай стала фантастычная аповесць Генадзя Аўласенка “Переступив черту”, надрукаваная ў студзеньскім нумары.


Читать далее Якая фантастыка нам патрэбная?

Здрада мемуарная ці літаратурная?

Кастрычніцкі нумар часопіса “Нёман” прапанаваў сваім чытачам аповесць Наталлі Касцючэнка “Здрада”. Твор распавядае пра пошукі галоўнай гераіняй, Наталляй, асабістага шчасця. Лёс зводзіць яе з трыма мужчынамі: Фёдарам, якога яна кахае; Паўлам, з якім няўдала бярэ шлюб; Валодзем, другім мужам, з якім знаходзіць часовае супакаенне, пакуль не сыходзіць і ад яго.


Читать далее Здрада мемуарная ці літаратурная?

Супрацоўніца дыскаунтэра як гераіня нашага часу

Працягваем знаёмства з навінкамі беларускай літаратуры. Сёння прааналізуем апавяданне Святланы Кражавай “«Маналіт» Веры”, галоўнай гераіняй якога з’яўляецца супрацоўніца дыскаунтэра.


У такіх інтэр’ерах магла працаваць гераіня апавядання.
Фота з сайта www.chibis.ru

Читать далее Супрацоўніца дыскаунтэра як гераіня нашага часу

Спроба стаць класікам. Уладзімір Саламаха

Сярод новых твораў, што з’явіліся апошнім часам у літаратурных часопісах, ці не найбольшае ўражанне пакінула аповесць Уладзіміра Саламахі “…И нет пути чужого”, надрукаваная ў лютаўскім і сакавіцкім нумарах часопіса “Нёман” у перакладзе самога аўтара. Читать далее Спроба стаць класікам. Уладзімір Саламаха