Архив метки: Нацыянальны тэатр оперы і балета

Памерла Бася Карпілава

Днямі быў у тэатры оперы і балета. І даведаўся ад супрацоўнікаў, што яшчэ 22 красавіка памерла старэйшая айчынная балерына, заслужаная артыстка Беларусі Бася Карпілава. Ёй ішоў 93 год…
Калі Бася Залманаўна святкавала свой 90-гадовы юбілей, я зрабіў пра яе артыкул для часопіса «Партэр». І ўявіце, яна сама вычытвала мой тэкст і выправіла некалькі недакладнасцяў!

Вельмі шкада, што пра смерць вядомых творчых асобаў даведваешся абсалютна выпадкова. Чаму б не напісаць пра Басю Карпілаву на сайце тэатра?…

Ганаруся, што быў знаёмы з Басяй Залманаўнай.
Дай Божа кожнаму пражыць столькі гадоў!
Вечная памяць!

Тэатральныя вынікі 2012 года

На сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» з’явілася мая версія тэатральных вынікаў 2012 года.

Мяняем «Жызэль»… на «Жызэль»!

Адной з сёлетніх прэм’ер Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь стаў балет «Жызэль, або Вілісы».


Сцэна са спектакля.
Фота з сайта тэатра www.belarusopera.by

Читать далее Мяняем «Жызэль»… на «Жызэль»!