Архив метки: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Рукапісы татар не гараць!

Па рэдакцыйных заданнях часта даводзіцца бываць на шматлікіх прэзентацыях, арганізаваных у музеях, кнігарнях, бібліятэках. Часцей за ўсё яны арганізаваны слаба, таму справаздачы з іх я на блог не выкладваю. Але бываюць і шчаслівыя выключэнні. Адным з іх стала мерапрыемства ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы, дзе прысутным расказалі пра каталог “Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст….»


Читать далее Рукапісы татар не гараць!

Расшыфруем «Тору»!

Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўвае ў сваіх фондах нямала скарбаў мінулага. З дапамогай Алены Цітавец, загадчыка сектара кнігазнаўства гэтага аддзела, мы пазнаёмімся з адным з найбольш таямнічых з іх: напісанымі на старажытнаяўрэйскай мове трыма скруткамі Торы (Пяцікніжжам Маісея), якія датуюцца XVIII стагоддзем.


Адзін са скруткаў Торы. Фота аўтара
Читать далее Расшыфруем «Тору»!

Археалогія: вынікі апошняй пяцігодкі:)

Я не любіў і не люблю археаалогію. Не любіў у школе, калі параграфы па гэтай тэме былі адзінымі нелюбімымі ў падручніку гісторыі. Не любіў на першым курсе гістфака, калі давялося без разумення завучваць увесь курс на памяць. У выніку атрымаў «6» (адзіную за ўсе студэнцкія гады). Нарэшце, не любіў на 5 курсе, калі давялося пераздаваць прадмет для чырвонага дыплома. Быў упэўнены, што развітаўся з археалогіяй назаўсёды. А тут начальства накіравала мяне ў Акадэмію навук, дзе падводзіліся вынікі развіцця археалогіі за апошнюю пяцігодку. Читать далее Археалогія: вынікі апошняй пяцігодкі:)