Архив метки: «Народная газета»

Дзесяць муз Караткевіча

Колькі было жанчын у «донжуанскім спісе» пісьменніка? Такім пытаннем задаўся малады крытык, аспірант гістфака БДУ, журналіст Дзяніс Марціновіч і зрабіў спробу запоўніць прабел у звестках пра асабістае жыццё і пачуцці Уладзіміра Караткевіча. Аб музах пісьменніка і прататыпах гераінь яго твораў малады даследчык расказаў у кнізе “Донжуанскі спіс Караткевіча”, выдадзенай у мінскім выдавецтве “Чатыры чвэрці” ў серыі “Мінскія маладыя галасы”, заснаванай гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кніга з інтрыгуючай назвай была раскуплена імгненна. Сам аўтар такі ажыятаж тлумачыць проста. У беларускай літаратуры не хапае твораў у жанры літаратурнай біяграфіі. Нам нестае свайго Андрэ Маруа, які быў вядомы літаратурнымі біяграфіямі. Падрабязней пра адкрыцці, што зрабіў Дзяніс у час даследавання, ён сам расказаў карэспандэнту “Народнай газеты”.


Аўтар кнігі :)
Фота Марыны Кузьміч

Читать далее Дзесяць муз Караткевіча