Агульнавядома, што сярод жанраў тэатральнага мастацтва ў найбольшым крызісе цяпер знаходзіцца аперэта. На гэта ўплываюць шмат якія абставіны. Прадказальнасць сюжэта з абавязковым шчаслівым фіналам. Тры пары выканаўцаў (герой – гераіня, прастак – субрэтка, дуэт сталых салістаў), вобразы якіх даўно пераўтварыліся ў штампы. А яшчэ тры абавязковыя дзеянні, якія доўжацца тры гадзіны. Гэта не заўсёды прымальна для сучаснага гледача, які прызвычаіўся да іншых, больш лаканічных спектакляў. Характэрна, што адзін з лепшых калектываў постсавецкай прасторы, Свярдлоўскі тэатр музычнай камедыі, які летась завітаў у Мінск з гастролямі, здзівіў узроўнем сваіх мюзіклаў. А вось іх аперэта выглядала абсалютна традыцыйна.
У такой сітуацыі бачыцца некалькі варыянтаў выхаду з крызісу.

Тоні (Аляксандр Гелах), Мары (Ірына Кучынская)
Фота Анжалікі Грэковіч з сайта http://www.musicaltheatre.by
Читать далее Эмігранты ў цырку: «Містэр Ікс» у Музычным →