Архив метки: мемуары

Мінск 60 гадоў таму

Ва ўсім свеце існуе традыцыя: як толькі грамадскі дзеяч выходзіць на пенсію, ён піша ўспаміны пра ўласную дзейнасць. Дзякуючы гэтаму палітыка робіцца хоць крыху больш адкрытай: ужо праз пяць-дзесяць гадоў пасля пэўнай падзеі грамадскасць даведваецца, як на яе рэагавалі Біл Клінтан або Джордж Буш-старэйшы. Беларускія чыноўнікі даўно маюць рэпутацыю “партызан”. Такая рыса праяўляецца і ў напісанні мемуараў. Бо адразу пасля адстаўкі службоўцы “хаваюцца ў бульбу” і маўчаць.

Але зрэдчас здараюцца шчаслівыя выключэнні. У гэтым годзе ў сталіцы прэзентавалі кнігу Васіля Шарапава “Нас время ставит на свои места”. Мой артыкул пра гэтую кнігу можна прачытаць на сайце «Будзьма беларусамі!».

Быхаўшчына. Як выжывалі падчас вайны

Выкладваю на блог успаміны Міхася Мушынскага. Вядомага беларускага літаратуразнаўцы, тэкстолага, доктара філалагічных навук, член-карэспандэнта НАН Беларусі. Па шчасліваму супадзенню – майго дзядулі.


Фота Ігара Кузняцова
Читать далее Быхаўшчына. Як выжывалі падчас вайны