Сёння па 1 каналу беларускага радыё, з 17:15 да 17:45 будзе гучаць праграма «Зямля, што нам дадзена лёсам» (вядучы — паэт Навум Гальпяровіч). Калі не адбудзецца ніякіх зменаў ці пераносаў, у эфір павінна выйсці размова з двума журналістамі газеты «Літаратура і мастацтва»: Марынай Весялухай і мной.
Тэма — сучаснае прыгожае пісьменства, літаратурная сітуацыя, нашае стаўленне да іх.
Спадзяюся, будзе цікава. Абяцае быць невялікая дыскусія, бо пры запісу перадачы нашыя адказы на большасць пытанняў разыходзіліся