Мой артыкул «Чаму ліцвіны сталі беларусамі?» перакладзены на польскую мову!

Мой артыкул «Чаму ліцвіны сталі беларусамі?» перакладзены на польскую мову!
Пытанне, вынесенае ў загаловак, – адно з ключавых у беларускай гісторыі. Ліцвіны – адна з нешматлікіх (калі не адзіная) супольнасцяў Еўропы, якая ў Новы час згубіла саманазву і ператварылася ў беларусаў. У выніку іх нашчадкі не змаглі звязаць гісторыю дзяржавы ўласных продкаў (ВКЛ) са сваім жыццём, таму спадчына гэтай краіны пачала атаясамлівацца з суседзямі (сучаснымі літоўцамі). Мой тэкст – магчыма, суб’ектыўнае тлумачэнне тых працэсаў.