Архив метки: літаратура

Сучасная літаратура. Таццяна Барысік

Першае знаёмства з апавяданнямі Таццяны Барысік, што ўвайшлі ў зборнік “Жанчына і леапард” (серыя “Кнігарня пісьменніка”), выклікае надзею, што перад намі — доўгачаканы гумарыстычна-іранічны погляд на сучасную беларускую вёску. Бо “вясковая літаратура” — адзін з “кітоў”, на якім трымалася прыгожае пісьменства да нядаўняга часу, — досыць доўга была сур’ёзнай і ў нечым нават змрочнай (згадаем хоць бы творы Андрэя Федарэнкі “Вёска” і “Бляха”).


Читать далее Сучасная літаратура. Таццяна Барысік

Мая кніга — у доўгім спісе Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў

10 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне журы прэміі ў галіне непрыдуманай літаратуры, на якім быў вызначаны доўгі спіс, куды ўвайшлі 15 кніг-прэтэндэнтаў.


Читать далее Мая кніга — у доўгім спісе Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў

Наш адказ Гедройцу: Айчынныя літаратурныя прэміі

Апошнім часам складваецца ўражанне, што ў айчыннай літаратуры існуе толькі адна прэмія – імя Ежы Гедройца. Між тым, у Беларусі можна налічыць каля двух дзясяткаў іншых узнагарод. Чым яны адрозніваюцца паміж сабой? І ці маюць шанец стварыць канкурэнцыю Гедройцу?


Читать далее Наш адказ Гедройцу: Айчынныя літаратурныя прэміі

Тры тэндэнцыі айчыннай прозы

Сярод беларускіх літаратурных часопісаў вядучымі (поруч з “Дзеясловам” і “Вераснем”) з’яўляюцца “Полымя”, “Маладосць” і “Нёман”, якія выдаюцца дзяржавай. Аналіз празаічных твораў, што друкаваліся на іх старонках з пачатку 2011 года, дазваляе вылучыць тры відавочныя тэндэнцыі, уласцівыя ім.


Фота з сайта www.budzma.org
Читать далее Тры тэндэнцыі айчыннай прозы

Пяць прычын, з якіх знікае айчынная літаратурная крытыка

Апошнім часам амаль усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу яднае агульная думка: літаратурная крытыка знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Больш за тое, калі сітуацыя не зменіцца, праз пэўны час яна можа знікнуць. Чаму так адбываецца? Паспрабую акрэсліць некаторыя аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны. Мой артыкул можна прачытаць тут.

Сучасная літаратура. Віктар Супрунчук

Прызнацца, дагэтуль быў мала знаёмы з літаратурнымі здабыткамі пісьменніка Віктара Супрунчука. У тым ліку з яго творамі, адзначанымі ў 1997-м літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа. Сёлета ў студзеньскім нумары “Нёмана” друкаваліся яго апавяданні “Для цябе я гатовы на ўсё” і “Вясковае каханне”, якія парадавалі шчырасцю інтанацый і натуральнасцю ва ўзнаўленні псіхалогіі і паводзін галоўнага героя. Новая аповесць пісьменніка “Мітусня”, якая з’явілася ў майскім нумары “Полымя”, пакінула крыху іншыя ўражанні.


Читать далее Сучасная літаратура. Віктар Супрунчук

Што варта пачытаць?

На старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня» прайшоў своеасаблівы форум, на якім творчыя людзі адказвалі на два пытанні: 1. Якую кнігу вы прачыталі апошняй? 2. Якую кнігу вы параілі бы прачытаць усім?


З сайта www.sb.by

Былі надрукаваныя адказы пісьменнікаў Алены Брава, Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак, Адама Глобуса, Тамары Лісіцкай, Сяргея Балахонава, Антона Рудака, Міхася Казлоўскага, Віктара Лупасіна, Юрыя Станкевіча і Таццяны Сівец, крытыкаў і літаратуразнаўцаў Аксаны Бязлепкінай, Івана Чароты, Ганны Кіслыцынай і Паўла Абрамовіча, мастакоў Ганны Балаш і Уладзіміра Цеслера, кінарэжысёра Алены Туравай. У гэту класную кампанію трапіў і я :)

Электронную версію адказаў можна прачытаць на сайце выдання.

P.S. Цяпер буду ведаць, што ў «СБ» можна адказваць і па-беларуску :)

Рассакрэчаны «Донжуанскі спіс» Караткевіча

У серыі «Мінскія маладыя галасы», якую заснавала Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і выдавецтва «Чатыры чвэрці», выйшла мая першая кніга — «Донжуанскі спіс» Караткевіча».


Читать далее Рассакрэчаны «Донжуанскі спіс» Караткевіча

Літаратурныя вынікі 2011 года

Падвядзенне любых вынікаў мінулага года — суб’ектыўная рэч. Падвядзенне літаратурных вынікаў — суб’ектыўнасць у квадраце ці ў кубе. У ідэале тэатральны ці кінакрытык можа праглядзець усе прэм’еры ў драматычных, музычных, лялечных ці кінатэатрах. А хто можа пахваліцца тым, што прычытаў ці азнаёміўся з усімі мінулагоднімі кнігамі? Цудоўна разумею, што мне таксама не пазбегнуць абвінавачванняў у суб’ектыўнасці. Тым не менш, паспрабую. Читать далее Літаратурныя вынікі 2011 года

Сучасная літаратура. Васіль Гігевіч

Працягваем разгляд твораў сучаснай беларускай літаратуры. Новым аб’ектам нашай ўвагі стаў твор Васіля Гігевіча “Страчанае шчасце”.


Так выглядае нумар часопіса, дзе надрукавана аповесць.
Читать далее Сучасная літаратура. Васіль Гігевіч