Архив метки: Купаловский театр

«Дон Жуан» як ідэальны спажывец: новая прэм’ера Купалаўскага

Камедыя Мальера, паводле якой створаны спектакль, калі яе чытаеш, падаецца безнадзейна састарэлай. Каго ў пачатку ХХІ стагоддзя зацікавіць правільны, занудны тэкст часоў класіцызму — пра бабніка і блюзнера дона Жуана, які за сваю распусту нарэшце быў пакараны Небам? Але купалаўцы бліскуча абверглі такі песімізм.


Фота з сайта www.kupalauski.by
Читать далее «Дон Жуан» як ідэальны спажывец: новая прэм’ера Купалаўскага

«Пан Тадэвуш», або Што важнейшае — асветніцтва ці мастацтва?

Па словах рэжысёра Мікалая Пінігіна, пастаноўка «Пана Тадэвуша» — асветніцкі праект, таму што большасць беларусаў не чытала гэтага твору і ўвогуле мала разумее, што адбывалася на беларускіх землях у 1812 годзе.


Читать далее «Пан Тадэвуш», або Што важнейшае — асветніцтва ці мастацтва?

«Пан Тадэвуш» у Купалаўскім: першае ўражанне

У Купалаўскім тэатры адбылася прэм’ера пастаноўкі «Пан Тадэвуш». Адразу ж пасля спектакля напісаў для «Нашай нівы» свае першыя ўражанні.


Читать далее «Пан Тадэвуш» у Купалаўскім: першае ўражанне

Увесь свет – “ТЕАРТ”?

Асоба гэтай неардынарнай жанчыны ідэальна падыходзіць пад амерыканскі тэрмін “self made man” (“чалавек, які ўсяго дасягнуў сам”). Яна атрымала адукацыю ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, працавала ў сферах, наўпрост не звязаных з культурай. А цяпер ўзначальвае Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў і займаецца арганізацыяй двух найбуйнейшых сталічных міжнародных фестываляў: “Лістапада” (кіно) і “ТЕАРТ” (тэатр). Госць “ЛіМа” – Анжаліка Крашэўская.


Анжаліка Крашэўская
Читать далее Увесь свет – “ТЕАРТ”?

“Нікаля-тэатр” закрываецца?

Маю рэцэнзію на спектакль «Арабская ноч» у Купалаўскім тэатры можна прачытаць на сайце грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Афіша «Арабскай ночы».
З сайта тэатра www.kupalauski.by

Страсці па Мележу: «Людзі на балоце» у Купалаўскім

Адной з самых яркіх тэатральных падзей сёлетняй вясны стала прэм’ера палескай хронікі “Людзі на балоце”, пастаўленай на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.


Читать далее Страсці па Мележу: «Людзі на балоце» у Купалаўскім

Памёр Валерый Раеўскі

Учора памёр легендарны беларускі рэжысёр Валерый Раеўскі. Народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і РБ, ён узначальваў Купалаўскі тэатр у 1973 да 2008 гадах (спачатку як галоўны рэжысёр, потым як мастацкі кіраўнік тэатра).


Фота з сайта тэатра www.kupalauski.by
Читать далее Памёр Валерый Раеўскі

Што прапануе Купалаўскі ў верасні?

На сайце Купалаўскага тэатра змешчана афіша на верасень. Акрамя «Выкрадання Еўропы», галоўнага расчаравання мінулага сезона, усе пастаноўкі вартыя прагляду. Адно з найбольш моцных уражанняў у свой час пакінуў спектакль «Хам» паводле Элізы Ажэшкі, які можна ўбачыць у Палацы культуры прафсаюзаў 15 верасня, ў чацвер.


Афіша спектакля. З сайта www.kupalauski.by Читать далее Што прапануе Купалаўскі ў верасні?

«Translations» у Купалаўскім: схадзіць ці не?

28 лістапада гэтага года на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў Купалаўскі тэатр пакажа спектакль “Translations (Пераклады)”.


Афіша спектакля

Беларускамоўная публіка назвала яго прарывам і своеасаблівым вяртаннем «Тутэйшых». Крытыкі наракалі на запаволены тэмп спектакля і расцягнутасць дзеяння. Дык як: ісці ці не ісці? Читать далее «Translations» у Купалаўскім: схадзіць ці не?