Архив метки: Кіеўскі універсітэт

Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання

Асоба дзяўчыны з ініцыяламі С. М., якую кахаў Уладзімір Караткевіч падчас навучання ў Кіеўскім універсітэце, стала цэнтральнай у маіх даследаваннях, у тым ліку на старонках маёй кнігі «Донжуанскі спіс Караткевіча». Сітуацыю змяніў выхад першага тома новага збору твораў пісьменніка, падрыхтаваны руплівым даследчыкам Анатолем Вераб’ём. Дзякуючы яму чытач змог пазнаёміцца з больш чым паўсотняй раней невядомых тэкстаў класіка беларускай літаратуры. Яны дазволілі раскрыць некаторыя «белыя плямы» у біяграфіі дзяўчыны і больш поўна распавесці гісторыю яе ўзаемаадносін з Караткевічам. Прапанаваны чытачам артыкул фактычна з’яўляецца ў нечым працягам, а ў нечым новай рэдакцыяй адпаведнага раздзела кнігі.

Уладзімір Караткевіч
Читать далее Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання

Што яднае Караткевіча і Запарожскую Сеч?

У біяграфіі Уладзіміра Караткевіча дагэтуль багата белых плямаў. Адна з іх, безумоўна, тычыцца украінскага перыяду яго жыцця. Вандроўка ў Кіеў, сустрэчы і інтэрв’ю са знаёмымі Уладзіміра Сямёнавіча сталі спробай калі не ліквідаць гэтую пляму, дык істотна зменшыць яе памеры.
Читать далее Што яднае Караткевіча і Запарожскую Сеч?

Жаночыя вобразы ў творчасці Караткевіча

Аднойчы рускі пісьменнік Юрый Нагібін напісаў, што «першая публікацыя ярчэй ззяе ў памяці, чым першае каханне». Не буду сцвярждаць гэта жа. Але сваю першую паўнавартасную публікацыю запомніў на ўсё жыццё. Восенню 2004 года мой артыкул «Паляванне на Алёнку» апублікаваў часопіс «Маладосць». Дагэтуль былі невялікія матэрыялы ў дзяцячай перыёдыцы, потым шмат іншых публікацый. Але «Паляванне…» засталося самай любімай і дарагой публікацыяй. А магчыма, і самай лепшай. Читать далее Жаночыя вобразы ў творчасці Караткевіча