Архив метки: Кіеў

Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання

Асоба дзяўчыны з ініцыяламі С. М., якую кахаў Уладзімір Караткевіч падчас навучання ў Кіеўскім універсітэце, стала цэнтральнай у маіх даследаваннях, у тым ліку на старонках маёй кнігі «Донжуанскі спіс Караткевіча». Сітуацыю змяніў выхад першага тома новага збору твораў пісьменніка, падрыхтаваны руплівым даследчыкам Анатолем Вераб’ём. Дзякуючы яму чытач змог пазнаёміцца з больш чым паўсотняй раней невядомых тэкстаў класіка беларускай літаратуры. Яны дазволілі раскрыць некаторыя «белыя плямы» у біяграфіі дзяўчыны і больш поўна распавесці гісторыю яе ўзаемаадносін з Караткевічам. Прапанаваны чытачам артыкул фактычна з’яўляецца ў нечым працягам, а ў нечым новай рэдакцыяй адпаведнага раздзела кнігі.

Уладзімір Караткевіч
Читать далее Караткевіч і С.М.: гісторыя кахання