Архив метки: «Копеллия»

Што мы ведаем пра літоўскі балет?

Што мы ведаем пра літоўскі балет? Дасведчаным балетаманам, несумненна, вядома імя знакамітай балерыны Эгле Шпакайтэ, якая выступае і як драматычная актрыса (напрыклад, выступае ў ролі Дэздэмоны – пастаноўка Някрошуса). Іншыя прыгадаюць прозвішчы яе калег, салістаў Літоўскага тэатра оперы і балета Мікі Хаманака і Аўрымаса Паўлаускаса, якія танцавалі на юбілейным вечары Валянціна Елізар’ева ў кастрычніку 2007 года «Адажыо» на музыку П.Чайкоўскага…

Восенню 2008 года ў Вільнюсе пабывала наша акадэмічная балетная трупа, якая прадставіла літоўскім гледачам спектакль «Рамэа і Джульета». Чаму б і чытачам не паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па будынку Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета?


Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета.
Фота з сайта www.ru.wikipedia.org

Читать далее Што мы ведаем пра літоўскі балет?

Рамантыка тэатральнага Львова

Час летніх адпачынкаў міжволі прымушаюць беларусаў задумацца пра падарожжы. Але як быць тым, для каго Еўропа закрыта дарагавізнай «шэнгенскай заслоны»? Яшчэ цяжэй прыхільнікам оперы і балета, бо беларускі калектыў знаходзіцца ў адпачынку. Каб вырашыць дзве праблемы адначасова, Запрашаю Вас у Заходнюю Украіну, у Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатра оперы і балета імя Саламеі Крушальніцкай.


Львоўскі тэатр. Фота з сайта тэатра www.opera.lviv.ua
Читать далее Рамантыка тэатральнага Львова