Вы будзеце задаволеныя, калі ваша жонка або муж прыйдуць дадому позна вечарам, ды яшчэ і з кветкамі? Прычым шэсць разоў на тыдзень! Між тым, такі лёс большасці акцёраў і актрыс. “Будзьма” выбрала пяць пар, якія вырашылі праблему арыгінальна: стварылі тэатральныя сем’і. У гэтым ім дапамаглі бардаўская песня, газетная нататка, ліст з рыбалкі і тэхніка пацалунка.
Читать далее Тэатр і каханне: топ-5 рамантычных знаёмстваў
Архив метки: каханне
Здрада мемуарная ці літаратурная?
Кастрычніцкі нумар часопіса “Нёман” прапанаваў сваім чытачам аповесць Наталлі Касцючэнка “Здрада”. Твор распавядае пра пошукі галоўнай гераіняй, Наталляй, асабістага шчасця. Лёс зводзіць яе з трыма мужчынамі: Фёдарам, якога яна кахае; Паўлам, з якім няўдала бярэ шлюб; Валодзем, другім мужам, з якім знаходзіць часовае супакаенне, пакуль не сыходзіць і ад яго.
Караткевіч і Молева. Гульня з каханнем
Прапануем чытачам трэцюю частку даследавання, прысвечанага узаемаадносінам класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і мастацтвазнаўцы Ніны Молевай.
Уладзімір Караткевіч. Фота 1964 года
Першая частка была прысвечана абставінам іх знаёмства і нараджэнню пачуццяў. Другая — шчаслівым момантам ўзаемнага шчасця.
Тэкст пабудаваны на падставе параўнання творчасці Караткевіча (вершы і паэмы, раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», у якім героі дзейнічаюць пад імёнамі Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай), і перапіскі пісьменніка з Н..Молевай, Я.Брылём, Ю.Гальперыным (урыўкі ліставання з апошнім друкуюцца ўпершыню). Читать далее Караткевіч і Молева. Гульня з каханнем