Архив метки: Ганна Кісліцына

Ці можа бібліятэка “раскруціць” кнігу?

Восенню ў Беларусі адзначалася 85-годдзе з Дня нараджэння знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Зайшла гаворка і пра ўсталяванне ў Мінску помніка Васілю Быкаву. З нагоды таго, што літаратурная тэма такім чынам актуалізавалася ў соцыуме, “Культура” вырашыла зірнуць на бягучую сітуацыю ў айчынным пісьменстве, а таксама акрэсліць ролю бібліятэк у літаратурным працэсе праз бачанне літаратурнага крытыка. Балазе ёсць і яшчэ адна нагода: у нашага сталага аўтара — супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганны КІСЛІЦЫНАЙ — выйшла манаграфія “Культурны градыент. Ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ — ХХІ стагоддзяў”.

 

Крытык Ганна Кісліцына пра маю кнігу

Адзін час мне здавалася, што кожны культурны сучаснік ведае значэнне слова “нон-фікшн”. Якое ж было маё здзіўленне, калі высветлілася, што нават тыя, хто пішуць літаратурныя агляды, не заўсёды разумеюць сэнс тэрміна! Таму нагадваю – да літараратуры non-fiction адносяць дакументалістыку, мемуары, хронікі, крытычную і навуковую літаратуру. Карацей усё, што трымаецца не на выдумцы, а на дакументах і фактах. Больш за тое, нават невялікія дадумванні пазбаўляюць non-fiction усякай каштоўнасці. Бо сеюць сумнеў у сапраўднасці ўсяго матэрыяла.
Читать далее Крытык Ганна Кісліцына пра маю кнігу

Сардэчныя таямніцы класіка

Літаратуразнаўца Ганна Кісліцына напісала ў газеце «Звязда» пра Уладзіміра Караткевіча, Ніну Молеву і крыху пра маю кнігу. Матэрыял можна прачытаць тут.


Аўтар матэрыялу Ганна Кісліцына

Фантасмагорыя на тэму гісторыі

У краме «Кніжны салон» прайшла дыскусія, прысвечаная беларускай гістарычнай прозе.


З сайта www.sb.by

У абмеркаванні прынялі ўдзел літаратуразнаўца Адам Мальдзіс, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Алесь Бадак, намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда» Ала Корбут, літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка, літаратуразнаўца Ганна Кісліцына, крытык Аксана Бязлепкіна і я. Мадэратарам выступала пісьменніца Людміла Рублеўская.

Электронную версію дыскусіі можна прачытаць на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».