Архив метки: Брэст

Жанчыны Караткевiча. Хто яны?

Нечаканы падарунак прыйшоў з города над Бугам. 25 ліпеня ў газеце «Вячэрні Брэст» (праект «Буквоед») быў апублікаваны матэрыял Івана Арлова пра маю кнігу «Донжуанскі спіс» Караткевіча».

Акрамя самога матэрыялу, вельмі цікавым аказаўся каментарый да яго. Адной з гераінь спісу з’яўляецца Навэла. Я ведаў толькі імя гэтай жанчыны і выказаў версію, што гэта паэтэса Навэла Матвеева. А тут сустракаю падцвярджэнне. Буду спадзявацца, што знаходжуся на правільным шляху! :)

P.S. Рэдакцыі «Вячэрняга Брэста» і Івану Арлову мая шчырая ўдзячнасць!