Архив метки: Беларускі кнігазбор

Новы том «Беларускага кнігазбору»

У нашай сям’і ёсць традыцыя збіраць кніжныя серыі. «Жизнь замечательных людей», «Беларуская народная творчасць», «Памяць», «Скарбы сусветнай літаратуры» і шэраг іншых праектаў займаюць цэлыя паліцы ў хатняй бібліятэцы. З сярэдзіны 1990-х гадоў купляем кожную кнігу у серыі «Беларускі кнігазбор», які сёлета папоўніўся новым выданнем.


Кніга Алеся Барскага ў «Беларускім кнігазборы»
Читать далее Новы том «Беларускага кнігазбору»

Вялікае Княства: чужое ці сваё?

Шматтомны праект “Беларускі кнігазбор” папоўніўся новым, 56-м томам: “Выбраным” вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча,


Мікола Ермаловіч. Партрэт з сайта www.pawet.net

якое выйшла ў серыі “Гісторыка-літаратурныя помнікі”. Читать далее Вялікае Княства: чужое ці сваё?

Мае сустрэчы з Сяргеем Грахоўскім

Хто такі Сяргей Грахоўскі? Спярша адкажу цытатай з беларускай «Вікіпедыі»:

Сяргей Грахоўскі (1913-2002) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Быў двойчы беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС, першы раз у 1936 г. і сасланы на 10 год, потым яшчэ раз у 1949 г. У 1955 г. быў рэабілітаваны. Асноўны перыяд творчасці прыпаў на гады жыцця ўжо пасля абедзвюх ссылак. Дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам», «Такія сінія снягі» з’яўляюцца беларускімі аналагамі «Архіпеляг ГУЛАГ» А.Салжаніцына.


Сяргей Грахоўскі ў 1983 годзе.
Фота з сайта http://www.grahouski.org

Менавіта з такім чалавекам мне пашанцавала некакалькі разоў сустрэцца незадоўга да яго смерці. Читать далее Мае сустрэчы з Сяргеем Грахоўскім