Архив метки: беларуская гістарычная проза

Перыядызацыя беларускай гістарычнай літаратуры

Беларуская гістарычная літаратура зведала часы росквіту і заняпаду. Для таго, каб акрэсліць яе сучасны стан, варта ўдакладніць, у які літаратурны перыяд мы жывем. Читать далее Перыядызацыя беларускай гістарычнай літаратуры

Рэцэпты для беларускай гістарычнай прозы

Гістарычная літаратура заўсёды была ў пашане ў нашых суседзяў – як на Захадзе, так і на Усходзе. Прычым, пісьменнікаў, якія аддавалі перавагу гістарычнаму жанру, высока ацэньваў як чужыя, так і свае. Дастаткова згадаць, што палякі Генрых Сянкевіч і Уладзіслаў Рэймант (аўтар рамана «Апошні сейм Рэчы Паспалітай», дзеянне якога адбываецца ў 1793 годзе ў Гродна) сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры (адпаведна, у 1905 і 1924 гадах), а ў Польшчы ў гонар загінуўшых герояў «Трылогіі» Сянкевіча нават заказвалі памінальныя службы. Читать далее Рэцэпты для беларускай гістарычнай прозы

Слова пра Кастуся Тарасава

Сёлета знакамітаму беларускаму гістарычнаму пісьменніку Кастусю Тарасаву споўнілася б 70 гадоў.

Глыбіня створаных ім раманаў і аповесцяў, а таксама тая акалічнасць, што яго творы па-ранейшаму не атрымалі належнага аналізу, прымушае нас зноў звярнуцца да асэнсавання феномена іх аўтара. Читать далее Слова пра Кастуся Тарасава

Памяць пра легенду

Напэўна, самы цяжкі для аўтара жанр газетнай журналістыкі, з якім менш за ўсё хочацца судакранацца — некралог. Дзякуй Богу, пісаў яго толькі аднойчы, у сакавіку гэтага года, калі прыйшла вестка пра смерць празаіка Кастуся Тарасава, аднаго з лепшых і, адначасова, аднаго з маіх любімых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Іронія лёсу: калі дамаўляўся пра публікацыю (папрасілі тэрмінова, у нумар), непакоіўся, бо не сумняваўся, што жадаючых сказаць слова на развітанне будзе процьма. А высветлілася, што іншых матэрыялаў не было наогул. Жывыя заўсёды патрэбныя больш, чым памерлыя. Мой матэрыял так і застаўся адзіным… Читать далее Памяць пра легенду