Архив метки: Беларусь

Чаму ліцвіны сталі беларусамі?

Пытанне, вынесенае ў загаловак, – адно з ключавых у беларускай гісторыі. Ліцвіны – адна з нешматлікіх (калі не адзіная) супольнасцяў Еўропы, якая ў Новы час згубіла саманазву і ператварылася ў беларусаў. У выніку іх нашчадкі не змаглі звязаць гісторыю дзяржавы ўласных продкаў (ВКЛ) са сваім жыццём, таму спадчына гэтай краіны пачала атаясамлівацца з суседзямі (сучаснымі літоўцамі). Мой тэкст – магчыма, суб’ектыўнае тлумачэнне тых працэсаў.

Ян Гамарнік. У гонар каго названа мінская вуліца?

Гамарник был подтянут и высок
И знаменит умом
И бородою. Ему ли стать
Казанскою сиротою перед судом?
Он выстрелил в висок.


Ян Гамарнік. Тут і далей выкарыстаны фотаздымкі са зборніка «Возвращенные имена»

Гэтыя радкі з верша Барыса Слуцкага «Пасля рэабілітацыі» прысвечаны Яну Гамарніку, які ўзначальваў нашую рэспубліку ў 1928-1929 гадах. Гамарнік – актыўны ўдзельнік Грамадзянскай вайны. Вядомы партыйны дзеяч. Палітык саюзнага ўзроўню. Нарэшце, чалавек, якога лёс ўзняў вельмі высока, каб потым апусціць да зямлі. Таму ён варты не толькі нашай памяці, але і разгляду яго жыцця і дзейнасці. Читать далее Ян Гамарнік. У гонар каго названа мінская вуліца?

Ад эйфарыі да непрыняцця. Гісторык Анатоль Тарас

Апошнім часам у гутарках паміж прыхільнікамі музы Кліо актыўна абмяркоўваецца творчасць Анатоля Тараса.


Фота з сайта historialis.com

Дыяпазон эмоцый сягае ад эйфарыі і захаплення да поўнага непрымання. Хто ж лепш раскажа пра свае выданні, чым сам аўтар: гісторык, кнігавыдавец, заснавальнік серыі “Неизвестная история”, які з’яўляецца аўтарам больш за 80 кніг па самай разнастайнай тэматыцы: гісторыі, псіхалогіі, ваеннай тэхніцы, баявых мастацтвах. Читать далее Ад эйфарыі да непрыняцця. Гісторык Анатоль Тарас