Архив метки: балет

Чаму Вітаўт не стаў каралём?

Нацыянальны тэатр оперы і балета адкрыў сезон прэм’ерай спектакля “Вітаўт”. Ён анансаваўся як адна з галоўных падзей сезона. Маю рэцэнзію можна прачытаць тут.

Фота прадастаўлена Нацыянальным тэатрам оперы і балета

Пяць тэндэнцый мінскага тэатральнага сезона

Сталічны сезон 2012-2013 няўхільна набліжаецца да завяршэння. Асобныя калектывы ўжо сышлі на летнія вакацыі, у іншых даігрываюцца апошнія спектаклі, а акцёры збіраюць валізкі для адпачынку. Час падвесці вынікі сезона, якія сведчаць пра пяць тэндэнцый. Пра іх можна прачытаць тут.


Фота з сайта www.budzma.org

Забытые легенды. Нина Давыденко

В послевоенное десятилетие среди солистов белорусского театра оперы и балета преобладали представители московской и ленинградской школ. Образование в двух крупных российских городах получили единицы наших танцовщиков. Среди них народная артистка Беларуси балерина Нина Давыденко, которая отметила в мае свой солидный юбилей.


Фото из архива Национального театра оперы и балета Беларуси
Читать далее Забытые легенды. Нина Давыденко

Памерла Бася Карпілава

Днямі быў у тэатры оперы і балета. І даведаўся ад супрацоўнікаў, што яшчэ 22 красавіка памерла старэйшая айчынная балерына, заслужаная артыстка Беларусі Бася Карпілава. Ёй ішоў 93 год…
Калі Бася Залманаўна святкавала свой 90-гадовы юбілей, я зрабіў пра яе артыкул для часопіса «Партэр». І ўявіце, яна сама вычытвала мой тэкст і выправіла некалькі недакладнасцяў!

Вельмі шкада, што пра смерць вядомых творчых асобаў даведваешся абсалютна выпадкова. Чаму б не напісаць пра Басю Карпілаву на сайце тэатра?…

Ганаруся, што быў знаёмы з Басяй Залманаўнай.
Дай Божа кожнаму пражыць столькі гадоў!
Вечная памяць!

Навошта нам балетны «сэканд-хэнд»?

Найноўшы этап у гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, несумненна, пачаўся ў 2009 годзе, калі адбылося аб’яднанне опернай і балетнай трупы і іх вяртанне пасля рэканструкцыі ва ўласны будынак. Адна са станоўчых рыс гэтага перыяду звязана са значным пашырэннем міжнароднай актыўнасці тэатра. Новае кіраўніцтва арганізавала Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, Балтыі і Грузіі, тройчы – Мінскі міжнародны Калядны оперны форум (у рамках апошняга адбыўся фінал Міжнароднага конкурса спевакоў, выканаўцаў італьянскай оперы “Competizionedell’Opera”). Але заўважце: ўсе названыя мерапрыемствы – оперныя.

А як жа балет? Читать далее Навошта нам балетны «сэканд-хэнд»?

Тэатральныя вынікі 2012 года

На сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» з’явілася мая версія тэатральных вынікаў 2012 года.

Віталь Краснаглазаў. Ад Мефіста да Кісы

Саліст балетнай трупы Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Віталь Краснаглазаў танцуе ў калектыве ўжо амаль два дзесяцігоддзі і не перастае здзіўляць аматараў харэаграфіі шырынёй уласнага пластычнага і артыстычнага дыяпазону.


Віталь Краснаглазаў.
Фота Анжалікі Грэковіч

Читать далее Віталь Краснаглазаў. Ад Мефіста да Кісы

Мяняем «Жызэль»… на «Жызэль»!

Адной з сёлетніх прэм’ер Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь стаў балет «Жызэль, або Вілісы».


Сцэна са спектакля.
Фота з сайта тэатра www.belarusopera.by

Читать далее Мяняем «Жызэль»… на «Жызэль»!