Архив метки: оперетта

Эмігранты ў цырку: «Містэр Ікс» у Музычным

Агульнавядома, што сярод жанраў тэатральнага мастацтва ў найбольшым крызісе цяпер знаходзіцца аперэта. На гэта ўплываюць шмат якія абставіны. Прадказальнасць сюжэта з абавязковым шчаслівым фіналам. Тры пары выканаўцаў (герой – гераіня, прастак – субрэтка, дуэт сталых салістаў), вобразы якіх даўно пераўтварыліся ў штампы. А яшчэ тры абавязковыя дзеянні, якія доўжацца тры гадзіны. Гэта не заўсёды прымальна для сучаснага гледача, які прызвычаіўся да іншых, больш лаканічных спектакляў. Характэрна, што адзін з лепшых калектываў постсавецкай прасторы, Свярдлоўскі тэатр музычнай камедыі, які летась завітаў у Мінск з гастролямі, здзівіў узроўнем сваіх мюзіклаў. А вось іх аперэта выглядала абсалютна традыцыйна.

У такой сітуацыі бачыцца некалькі варыянтаў выхаду з крызісу.


Тоні (Аляксандр Гелах), Мары (Ірына Кучынская)
Фота Анжалікі Грэковіч з сайта http://www.musicaltheatre.by

Читать далее Эмігранты ў цырку: «Містэр Ікс» у Музычным

Манмартраўскі раён ці Версальскі сельсавет?

Адной з сёлетніх прэм’ер Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра стала аперэта Франца Легара «Граф Люксембург».


Сцэна са спектакля.
Фота Анжалікі Грэковіч з сайта тэатра www.musicaltheatre.by

Читать далее Манмартраўскі раён ці Версальскі сельсавет?

Музычны тэатр. Час адраджэння?

На мінулым тыдні выйшаў свежы, 58-ы па ліку нумар «Дзеяслова». Супрацоўнікі выдання зрабілі для мяне вялікі падарунак: у часопісе змешчаны мой артыкул «Музычны тэатр. Час адраджэння?».


Читать далее Музычны тэатр. Час адраджэння?

Музычны тэатр рассакрэціў свае архівы

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр ажыццявіў вяртанне да ўласнай тэатральнай гісторыі.


Читать далее Музычны тэатр рассакрэціў свае архівы

«Сільва». Рэінкарнацыя

Новымі прачытаннямі класічных балетаў і опер, сучаснымі пастаноўкамі мюзіклаў у Беларусі цяпер ці наўрад каго здзівіш. Галоўны рэжысёр Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра Сусана Цырук замахнулася на апошнюю “цытадэль” савецкага тэатра: класічную аперэту.


Фота з сайта тэатра www.musicaltheatre.by
Читать далее «Сільва». Рэінкарнацыя