Архив метки: Андрэй Дынько

«Наша ніва» — пра маю кнігу

Андрэй Дынько напісаў пра «Донжуанскі спіс» Караткевіча» ў газеце «Наша ніва».

Вельмі ўдзячны аўтару за цікавасць да кнігі!
Магчыма, пасля публікацыі хтосьці з аўдыторыі «Нашай нівы» захоча пачытаць «Спіс».

Але згодны не з усімі думкамі спадара Дынько. Самае галоўнае, што я і не ставіў перад сабой мэты даць «палітычны кантэкст, сацыяльны і псіхалагічны аналіз, фон часу». Сапраўды, яны б не пашкодзілі. Але тады гэта была б зусім іншае выданне. Магчыма, «вялікая кніга-біяграфія Караткевіча». Але каб напісаць яе, патрэбны вольны час і, як мінімум, некалькі гадоў працы. А пакуль маем тое, што маем.

Але ў любым выпадку, цудоўна, што такі матэрыял з’явіўся. Яшчэ раз дзякуй аўтару!