Уяўленне большасці беларусаў пра жыццё сучаснай Расіі звычайна грунтуецца на ўражаннях ад вандроўкі ў дзве расійскія сталіцы – Маскву і Санкт-Пецярбург. А жыццё ў глыбінцы або нават буйным абласным цэнтры застаецца па-за ўвагай. Дзве паездкі ў Смаленск дапамаглі скласці павярхоўнае ўражанне пра жыццё гэтага горада.