Архив метки: Михась Мушинский

Дзіду. Успаміны пра майго дзядулю Міхася Мушынскага

Мой першы ўспамін пра дзядулю – фотаздымак у сямейным альбоме. На мяне глядзіць усмешлівы, абаяльны чалавек з кінакамерай у руках. Я, малы, разумею, што неаднаразова бачыў яго, але не магу здагадацца, хто на здымку. “Гэта ж дзядуля Міша”, — усміхаецца мама.

Мы з братам называлі яго не дзядулем, а дзіду – на ўкраінскі манер. Калі і пры якіх абставінах узнікла такая звычка, не памятаю. Але яна прыжылася і захавалася на ўвесь шчаслівы і доўгі час нашых сустрэч.

Міхась Мушынскі

Читать далее Дзіду. Успаміны пра майго дзядулю Міхася Мушынскага