Выйшла мая новая кніга пра Караткевіча

У 2012 годзе у выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла мая кніга «“Донжуанскі спіс” Караткевіча», прысвечаная жанчынам, якія паўплывалі на жыццё і творчасць нашага класіка. Але вельмі хутка пачалі з’яўляцца новыя звесткі. Так паўстала ідэя другой кнігі. Спачатку думаў, што гэта будзе 2-е выданне “Донжуанскага спісу”. Але матэрыял усё павялічваўся. Першая кніга налічвала 113 старонак. Новы рукапіс – 176. Да таго ж, асобныя раздзелы я перапісаў. Таму вырашыў, што маю поўнае маральнае права прэзентаваць свой тэкст як другую кнігу, якая называцца “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”.


Читать далее Выйшла мая новая кніга пра Караткевіча

Пяць тэндэнцый мінскага тэатральнага сезона

Сталічны сезон 2013–2014 завершаны. Калектывы ўжо сышлі на летнія вакацыі, адкуль вернуцца толькі ў верасні. Час падвесці вынікі сезона і акрэсліць як мінімум пяць тэндэнцый.

Год таму на “Будзьме” з’явіўся матэрыял, таксама прысвечаны тэндэнцыям тэатральнага сезона 2012–2013. Ад тых разважанняў і адштурхнемся. Бо калі параўноўваць гэтыя сезоны, дзве тэндэнцыі супадаюць. Яшчэ дзве – часткова (у адной назіраецца прагрэс, у другой – рэгрэс). А апошняя змянілася ледзь не цалкам. Цалкам матэрыял можна прачытаць на сайце «Будзьма беларусамі!».

Як утварылася Рэч Паспалітая?

Магу паспрачацца: калі б раман Эрнеста Ялугіна “Перад патопам” быў выдадзены ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, яго б чакалі шматтысячныя наклады, перавыданні, дзясяткі захопленых рэцэнзій і водгукаў.


Читать далее Як утварылася Рэч Паспалітая?

Городские истории: самые древние здания Минска

Где искать самое старое минское здание, что такого для Минска сделали иезуиты, и что в нашем городе испугало большевиков, рассказывает мой материал в журнале where Minsk.

гравюра Боярского

1990: Адбываецца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя»

Забароненая цягам доўгіх дзесяцігоддзяў, знакамітая п’еса Янкі Купалы 17 кастрычніка 1990 года вярнулася на сцэну. Версія «Тутэйшых», якую прапанаваў рэжысёр Мікалай Пінігін, стала культавай і зрабілася адным з сімвалаў новай эпохі. мой матэрыял пра спектакль можна прачытаць тут.

Як прымусіць жанчыну змоўкнуць?

Хто з мужчын не сутыкаўся хоць бы раз у жыцці з сітуацыяй, калі размова нават з самай любімай і чароўнай жанчынай ператваралася ў яе бясконцы маналог? Але існуе як мінімум пяць шанцаў на выратаванне, якія не створаць пагрозы адносінам. Пра гэта мой тэкст «Як прымусіць жанчыну змоўкнуць?».


Читать далее Як прымусіць жанчыну змоўкнуць?