«Дон Жуан» як ідэальны спажывец: новая прэм’ера Купалаўскага

Камедыя Мальера, паводле якой створаны спектакль, калі яе чытаеш, падаецца безнадзейна састарэлай. Каго ў пачатку ХХІ стагоддзя зацікавіць правільны, занудны тэкст часоў класіцызму — пра бабніка і блюзнера дона Жуана, які за сваю распусту нарэшце быў пакараны Небам? Але купалаўцы бліскуча абверглі такі песімізм.


Фота з сайта www.kupalauski.by
Читать далее «Дон Жуан» як ідэальны спажывец: новая прэм’ера Купалаўскага

Падзеі апошніх дзён

Вырашыў падзяліцца трыма падзеямі апошніх дзён.

У пятніцу схадзіў на выставу Уладзіміра Жбанава. Калі агульнае ўражанне, дык яго скульптуры Мінску патрэбныя. Але скульптар ён быў сярэднім. Уразілі толькі некалькі яго кампазіцый (у тым ліку, «Хакеісты»).

У суботу паглядзеў «Дон Жуана». Гэта лепшы купалаўскі спектакль за апошнія 5 гадоў (з часоу Офіса, пастаўленага у 2010 годзе). У поўным захапленні. Дзякуй купалаўцам!

А сёння адкрыў веласезон :)