Настальгічны ўспамін з дзяцінства. Сваякі час ад часу кажуць мне: «Чытай больш, бо потым часу не будзе». Зразумела, тады ім не верыў. Але чым далей, тым больш упэўніваюся ў слушнасці гэтай думкі.
Читать далее Мае чытацкія вынікі 2013 года
Архив за месяц: Декабрь 2013
Тэатральныя знаёмствы
Цуды нашага тэатральнага жыцця. Звычайна я сам знаёмлюся з тэатральнымі людзьмі. Днямі ў Мінску прайшла прэм’ера оперы «Лятучы галандзец». І раптам у антракце да мяне падышоў рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Вельмі цікава паразмаўлялі пра яго оперы, начальства і Дзмітрыя Чарнякова
Але першае пытанне, якое ён задаў, было наступным: «А цяпер скажыце шчыра, чым вам не падабаецца мая «Сівая легенда»?». А пра тую оперу год таму пісаў. Цяпер думаю, можа з сабой на прэм’еры ўсе рэцэнзіі насіць? Каб пастрахавацца?