Рэдакцыя часопіса “Маладосць” прытрымліваецца тактыкі, скіраванай на паступовае змяненне фармата выдання і пашырэнне яго аўдыторыі. Таму ў чэрвеньскім нумары сустракаюцца як публікацыі ў традыцыйным фармаце, так і тыя, што прадстаўлены ў новых рубрыках.
Архив за месяц: Июль 2013
Віктар Марціновіч — першы постіндустрыяльны пісьменнік?
За апошні год у беларускай літаратуры адбыліся змены, якія, на маю думку, могуць істотна паўплываць на яе развіццё ў наступныя дзесяцігоддзі. Вонкавай праявай новых павеваў сталі два факты. Спярша ў шорт-ліст другой літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі два творцы, якія паралельна з літаратурай займаюцца журналісцкай дзейнасцю (Альгерд Бахарэвіч і Людміла Рублеўская). Пасля па сеціве пракацілася хваля цікавасці да новага рамана Віктара Марціновіча “Сфагнум”.
Віктар Марціновіч
Сувязь двух фактаў, магчыма, нябачная на першы погляд, падштурхнула да далейшых разважанняў, з якімі вы можаце азнаёміцца тут.
Ад “кнігазбораў” — да “Брэсцкай Бібліі”
Міжнародны “круглы стол”, прысвечаны ўнікальнаму помніку культуры ХVІ стагоддзя, прайшоў у горадзе над Бугам. Арганізатарамі выступілі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага і Упраўленне культуры Брэцкага аблвыканкама.
Пяць тэндэнцый мінскага тэатральнага сезона
Сталічны сезон 2012-2013 няўхільна набліжаецца да завяршэння. Асобныя калектывы ўжо сышлі на летнія вакацыі, у іншых даігрываюцца апошнія спектаклі, а акцёры збіраюць валізкі для адпачынку. Час падвесці вынікі сезона, якія сведчаць пра пяць тэндэнцый. Пра іх можна прачытаць тут.