Якія гарады Беларусі — самыя еўрапейскія?

На мінулых выходных ездзіў у Гародню. Да свайго сораму дагэтуль быў там толькі аднойчы. У 2002-м годзе, калі яшчэ дзесяцікласнікам удзельнічаў у турніры па «Што? Дзе? Калі?». Але амаль нічога не запомніў. Было гэта даўно. Вольнага часу амаль не заставалася. Ды і хадзілі мы групай. А я люблю вандраваць ці адзін ці вельмі маленькай кампаніяй, каб самому вызначаць маршрут.

Гэта я пішу да таго, што пасля вандроўкі прыйшоў да надзвычай банальнай высновы: Гародня — самы еўрапейскі горад Беларусі :)


Панарама Гродна. Акварэль Н. Орды, XIX стагоддзе
Читать далее Якія гарады Беларусі — самыя еўрапейскія?