«Наша ніва» — пра маю кнігу

Андрэй Дынько напісаў пра «Донжуанскі спіс» Караткевіча» ў газеце «Наша ніва».

Вельмі ўдзячны аўтару за цікавасць да кнігі!
Магчыма, пасля публікацыі хтосьці з аўдыторыі «Нашай нівы» захоча пачытаць «Спіс».

Але згодны не з усімі думкамі спадара Дынько. Самае галоўнае, што я і не ставіў перад сабой мэты даць «палітычны кантэкст, сацыяльны і псіхалагічны аналіз, фон часу». Сапраўды, яны б не пашкодзілі. Але тады гэта была б зусім іншае выданне. Магчыма, «вялікая кніга-біяграфія Караткевіча». Але каб напісаць яе, патрэбны вольны час і, як мінімум, некалькі гадоў працы. А пакуль маем тое, што маем.

Але ў любым выпадку, цудоўна, што такі матэрыял з’явіўся. Яшчэ раз дзякуй аўтару!

Топ-10 cамых прыгожых тэатральных актрыс

Мой матэрыял «Топ-10 cамых прыгожых тэатральных актрыс» з фотаздымкамі :) можна прачытаць на сайце «Будзьма».


Вераніка Пляшкевіч

Сінема, сінема, сінема! Агляд студзеньскага «Нёмана»

Апошнім часам у “тоўстых” часопісах становіцца модным рабіць тэматычныя выпускі. Выпадкова, ці не, але ў цэнтры студзеньскага нумара “Нёмана” — Яго Вялікасць Кінематограф. Читать далее Сінема, сінема, сінема! Агляд студзеньскага «Нёмана»

Аршанская газета — пра маю кнігу

Вандруючы па інтэрнету, нечакана знайшоў публікацыю «Прысвячаецца Уладзіміру Караткевічу…» у аршанскай гарадской газеце «Телеком-экспресс» (датавана 26 лістапада 2012 года). Яе аўтар Галіна Юркевіч, загадчык Аршанскага музея У.С. Караткевіча. Невялікі ўрывак прысвечаны і маёй кнізе.


Читать далее Аршанская газета — пра маю кнігу

Тэатр для сярэдняга класа

Маю рэцэнзію на спектакль «Безыменная зорка» ў Тэатры-студыі кінаакцёра і разважанні пра гэты калектыў можна прачытаць тут.

Навошта нам балетны «сэканд-хэнд»?

Найноўшы этап у гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, несумненна, пачаўся ў 2009 годзе, калі адбылося аб’яднанне опернай і балетнай трупы і іх вяртанне пасля рэканструкцыі ва ўласны будынак. Адна са станоўчых рыс гэтага перыяду звязана са значным пашырэннем міжнароднай актыўнасці тэатра. Новае кіраўніцтва арганізавала Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, Балтыі і Грузіі, тройчы – Мінскі міжнародны Калядны оперны форум (у рамках апошняга адбыўся фінал Міжнароднага конкурса спевакоў, выканаўцаў італьянскай оперы “Competizionedell’Opera”). Але заўважце: ўсе названыя мерапрыемствы – оперныя.

А як жа балет? Читать далее Навошта нам балетны «сэканд-хэнд»?

Забытые легенды. Людмила Златова

Предлагаю вниманию читателей статью о певице Людмиле Златовой, одной из ведущих солисток Государственного театра оперы и балета Беларуси в 1960-1980-х годах. Недавно она отметила своё 75-летие.


Январский номер журнала «Партер», где опубликована статья.
Читать далее Забытые легенды. Людмила Златова