Жанчыны Караткевiча. Хто яны?

Нечаканы падарунак прыйшоў з города над Бугам. 25 ліпеня ў газеце «Вячэрні Брэст» (праект «Буквоед») быў апублікаваны матэрыял Івана Арлова пра маю кнігу «Донжуанскі спіс» Караткевіча».

Акрамя самога матэрыялу, вельмі цікавым аказаўся каментарый да яго. Адной з гераінь спісу з’яўляецца Навэла. Я ведаў толькі імя гэтай жанчыны і выказаў версію, што гэта паэтэса Навэла Матвеева. А тут сустракаю падцвярджэнне. Буду спадзявацца, што знаходжуся на правільным шляху! :)

P.S. Рэдакцыі «Вячэрняга Брэста» і Івану Арлову мая шчырая ўдзячнасць!

Манмартраўскі раён ці Версальскі сельсавет?

Адной з сёлетніх прэм’ер Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра стала аперэта Франца Легара «Граф Люксембург».


Сцэна са спектакля.
Фота Анжалікі Грэковіч з сайта тэатра www.musicaltheatre.by

Читать далее Манмартраўскі раён ці Версальскі сельсавет?

Што яднае Караткевіча і Запарожскую Сеч?

У біяграфіі Уладзіміра Караткевіча дагэтуль багата белых плямаў. Адна з іх, безумоўна, тычыцца украінскага перыяду яго жыцця. Вандроўка ў Кіеў, сустрэчы і інтэрв’ю са знаёмымі Уладзіміра Сямёнавіча сталі спробай калі не ліквідаць гэтую пляму, дык істотна зменшыць яе памеры.
Читать далее Што яднае Караткевіча і Запарожскую Сеч?

Чаму хвалюецца чужое сэрца?

Празаічная частка майскага нумара “Полымя” прадстаўлена імёнамі Яўгена Хвалея, Алеся Дзятлава, Івана Капыловіча і Янкі Сіпакова. Але маю ўвагу прыцягнула апавяданне Раісы Баравіковай “Радасці і пакуты чужога сэрца”.


Раіса Баравікова.
Фота з сайта www.old7days.belta.by

Читать далее Чаму хвалюецца чужое сэрца?

Людзі не на балоце. Чым жыве Палескі тэатр?

Пінск – горад з даўнімі тэатральнымі традыцыямі. У свой час у сталіцы Палесся працаваў прафесійны драматычны тэатр, пераведзены ў 1954 годзе ў Магілёў. Пазней у горадзе дзейнічала аматарская трупа. У 1959-м яна атрымала статус народнага тэатра, а ў 1992 была пераўтворана ў тэатр-студыю “Дыяген”. У 2006 годзе створанага на яе аснове быў створаны Палескі драматычны тэатр. Пра сітуацыю ў калектыве і далейшыя планы чытачам блога расказвае Алена Гаўрыловіч, в.а. дырэктара – мастацкага кіраўніка.


Палескі тэатр.
Выгляд з перакрыжавання вуліц Каржа і Веры Харужай

Читать далее Людзі не на балоце. Чым жыве Палескі тэатр?

Музычны тэатр. Час адраджэння?

На мінулым тыдні выйшаў свежы, 58-ы па ліку нумар «Дзеяслова». Супрацоўнікі выдання зрабілі для мяне вялікі падарунак: у часопісе змешчаны мой артыкул «Музычны тэатр. Час адраджэння?».


Читать далее Музычны тэатр. Час адраджэння?