Сучасная літаратура. Валерый Ліпневіч

Вераснёўскі нумар часопіса “Маладосць” прадставіў чытачам аповесць Валерыя Ліпневіча “Ева, вярні рабро!” (пераклад з рускай мовы Вольгі Блажэвіч).


Нумар часопіса, дзе апублікаваны твор.
На вокладцы партрэт паэта Арцёма Кавалеўскага

Читать далее Сучасная літаратура. Валерый Ліпневіч

«Эдып» антычны і сярэднявечны

На малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера спектакля “Эдып”, трагічнай гісторыі ў адной дзеі. Рэжысёр Барыс Луцэнка.


Руслан Чарнецкі (Эдып) і Алена Унукава (Іакаста).
Фота з сайта тэатра www.rustheatre.by

Читать далее «Эдып» антычны і сярэднявечны

Ці лёгка мужу стаць шчаслівым?

Для кожнага тэатрала верасень з’яўляецца не толькі пачаткам навучальнага ці працоўнага года, але і адкрыццём новага сезона. А паколькі артысты, як і ўсе людзі, летам адпачываюць, “разынкамі” восеньскіх афіш становяцца прэм’еры, якія адбыліся ў сярэдзіне лета. Наша гаворка пра спектакль «Шчаслівы муж», пастаўлены на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.


Афіша спектакля
Читать далее Ці лёгка мужу стаць шчаслівым?

Ці трэба было паўстанне Каліноўскага?

Даўно пісаў пра ўласны ўдзел у радыёперадачах «Бацькаўшчына» на эстонскім канале «Радыё-4″ (вядучы праграмы Артур Цурбакоў). Нарэшце, выконваю абяцанне і дзялюся спасылкамі. Читать далее Ці трэба было паўстанне Каліноўскага?

“Радзівіліяда” – наша “Іліяда”

Адной з найбольш значных падзей беларускага літаратурнага жыццям стала з’яўленне на старонках часопіса “Маладосць” паэмы Яна Радвана “Радзівіліяда”, упершыню перакладзенай на беларускую мову. Падрабязнасці дзесяцігадовай працы над паэмай, а таксама асаблівасці дзейнасці ў перакладчыцкай галіне – у гутарцы з Жаннай Некрашэвіч-Кароткай, дактарантам філалагічнага факультэта БДУ.


Жанна Некрашэвіч-Кароткая.
Фота з сайта www.prajdzisvet.org

Читать далее “Радзівіліяда” – наша “Іліяда”

Юлія Дзятко і Канстанцін Кузняцоў: Ад класікі — да мадэрна

Сапраўдны дуэт у балеце – з’ява рэдкая. Асабліва калі ён трывалы, правераны часам. І мастацкі вынік – не сума індывідуальнасцяў, а штосьці, непараўнальна большае. Творчы дуэт заслужаных артыстаў Беларусі Юліі Дзятко і Канстанціна Кузняцова ўжо два дзесяцігоддзі нязменна прываблівае айчынных і замежных аматараў балета. Салісты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі, яны гастралявалі ў Літве, Украіне, Латвіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Японіі. Выступалі ў спектаклях Нарвежскага нацыянальнага балета (Осла), Хьюстанскага балета (ЗША), United Dance Company (Парыж), “Рускага камернага балета” (Масква), Нацыянальнай оперы Украіны (Кіеў).


Канстанцін Кузняцоў і Юлія Дзятко з дачкой.
Фота з сайта www.respublika.info

Читать далее Юлія Дзятко і Канстанцін Кузняцоў: Ад класікі — да мадэрна

Сучасная літаратура. Уладзімір Сцяпан

Жнівеньскі нумар часопіса “Нёман” прадставіў аповесць Уладзіміра Сцяпана “Высокі бераг”, што мае падзагаловак “Партрэт мастака на фоне дзяцей, якія малююць” (пераклад з беларускай мовы Алены Марковіч).


Уладзімір Сцяпан

Твор прысвечаны жыццёваму і творчаму лёсу Сяргея Каткова, жывапісца, графіка, выкладчыка студыі пры сталічным Палацы піянераў і школьнікаў, настаўніка многіх беларускіх мастакоў, у тым ліку Мая Данцыга, Леаніда Левіна, Васіля Сумарава, Зоі Літвінавай, Уладзіміра Тоўсціка, Нінэль Счаснай. Читать далее Сучасная літаратура. Уладзімір Сцяпан