Дзе скарбы, Кіса? У Музычным паставілі «12 крэслаў»

У Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбылася прэм’ера эксцэнтрычнага балета “12 крэслаў” на музыку Генадзя Гладкова.

Злева направа: Астап Бэндэр (Артур Іваноў) і Кіса Верабьянінаў (Віталь Краснаглазаў)
Читать далее Дзе скарбы, Кіса? У Музычным паставілі «12 крэслаў»

Новыя кнігі пра беларускі тэатр

Кожны феномен культурнага развіцця краіны патрабуе свайго ўдумлівага крытыка, які здолее давесці прыхільнікам мастацтва пра значнасць падзей, патлумачыць іх месца ў нацыянальнай і сусветнай прасторы. Бадай, не будзе перабольшваннем сказаць, што для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа такім чалавекам стала Таццяна Катовіч. Читать далее Новыя кнігі пра беларускі тэатр

Спадчына даследчыка Палесся

Карані знакамітага фалькларыста і этнографа Аляксандра Сержпутоўскага (1864-1940) трэба шукаць ў глыбіні Палесся, на Случчыне. Уражанні дзяцінства, а таксама праца ў гэтым рэгіёне ў маладыя гады абумовілі яго захапленне краем на ўсё жыццё. Пройдземся паляшуцкімі дарогамі даследчыка, прасочым лёсы яго кніг.


Аляксандр Сержпутоўскі
Читать далее Спадчына даследчыка Палесся

Хельсінкі праз аб’ектыў фотаапарата

На працягу цэлага дня я вандраваў па Хельсінкі. Хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі, найперш візуальнымі. Але замест звыклых кадраў найбольш вядомых адметнасцяў фінскай сталіцы прапаную кадры звычайнага жыцця гараджан, якія, на маю думку, з’яўляюцца сімваламі скандынаўскага жыцця. Читать далее Хельсінкі праз аб’ектыў фотаапарата

Мае публікацыі — на тэатральным сайце

Днямі зазірнуў на сайт «Белорусские актёры театра и кино», найбольш змястоўны інтэрнэт-рэсурс па айчыннаму драматычнаму тэатру.


Лагатып сайта

Перыядычна захожду туды, каб даведацца, што пішуць іншыя крытыкі і журналісты. Дык вось на сайце з’явілася мая старонка, дзе змешчана біяграфія і тэксты 10 рэцэнзій. Частка з іх выкладвалася на блог, але вось рэцэнзіі на «Каласы пад сярпом тваім» у РТБД, «Ядвігу», «Вяселле» і «Не мой» у Купалаўскім, здаецца, не змяшчаліся.

Дзякуй калегам!

Раман або асобныя фрэскі?

Працягваем разгляд твораў сучаснай беларускай літаратуры. Новым аб’ектам нашай ўвагі стаў гістарычны раман Надзеі Статкевіч “Папялішча”.


Нумар часопіса «Маладосць», дзе пачаў друкавацца твор
Читать далее Раман або асобныя фрэскі?

Хто са скульптараў трапіў у лік 100 лепшых?

У апошнія гады ў сталіцы і малых гарадах Беларусі ўсё больш з’яўляецца помнікаў, паркавай і гарадской скульптуры, якія арганічна ўпісваюцца ў архітэктурна-ландшафтнае асяроддзе, дапамагаюць пераадолець безаблічнасць гарадской прасторы. Розныя па тэматыцы і стылістыцы скульптуры, выкананыя як знакамітымі майстрамі, так і маладымі мастакамі, прыўносяць у будзённасць і хуткаплыннасць сучаснага жыцця запамінальныя акцэнты і сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.


Вокладка альбома “Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе”
Читать далее Хто са скульптараў трапіў у лік 100 лепшых?