Як ствараліся першыя нацыянальныя падручнікі?

Распад Савецкага Саюза і ўзнікненне ў 1991 годзе незалежнай беларускай дзяржавы паставілі пытанне аб стварэнні ўласных, беларускіх падручнікаў па ўсіх прадметах школьнага навучання. Ля вытокаў стварэння выданняў па рускай літаратуры стаяла Тамара Фёдараўна Мушынская. Педагог, літаратуразнаўца, метадыст (а яшчэ, па шчаслівым супадзенні, мая бабуля).
Сёння ёй спаўняецца 77 гадоў. Публікацыя на блогу гэтых нататак, якія заснаваныя на яе расповедзе, з’яўляецца маім сціплым віншаваннем, і адначасова знаёміць чытачоў з амаль невядомай старонкай гісторыі беларускай адукацыі.


Тамара Мушынская са сваімі падручнікамі.
Читать далее Як ствараліся першыя нацыянальныя падручнікі?

Памяці Віталя Скалабана

20 жніўня на 65-м годзе жыцця памёр Віталь Скалабан. Адзін з самых выбітных беларускіх архівістаў, харызматычны гісторык, дасведчаны літаратуразнаўца.


Віталь Скалабан. Фота з сайта www.nn.by
Читать далее Памяці Віталя Скалабана

Што прапануе Купалаўскі ў верасні?

На сайце Купалаўскага тэатра змешчана афіша на верасень. Акрамя «Выкрадання Еўропы», галоўнага расчаравання мінулага сезона, усе пастаноўкі вартыя прагляду. Адно з найбольш моцных уражанняў у свой час пакінуў спектакль «Хам» паводле Элізы Ажэшкі, які можна ўбачыць у Палацы культуры прафсаюзаў 15 верасня, ў чацвер.


Афіша спектакля. З сайта www.kupalauski.by Читать далее Што прапануе Купалаўскі ў верасні?

2500 километров — на велосипеде

Пересматривая свои старые публикации, нечаянно обнаружил старое интервью, которое делал в далеком 2003 году со своим одноклассником Никитой Беликовым. В составе группы белорусских школьников он проехал более 2500 километров по дорогам Беларуси, Польши и Германии. С одной стороны, это дела давно минувших дней. С другой, масса любопытных деталей и наблюдений. Таким образом, приглашаю вас в ретро-путешествие.


Никита Беликов. Фото с сайта www.facebook.com
Читать далее 2500 километров — на велосипеде

Як перапісвалі гісторыю ў 1920-30-я гады

Уважлівыя чытачы блога ўжо звярнулі ўвагу на некалькі запісаў, прысвечаных асобе беларускага палітыка і партыйнага дзеяча Вільгельма Кнорына: яго журналісцкай дзейнасці ў газеце «Звязда», узаемаадносінам з Якубам Коласам, удзелам у здымках першага беларускага кіно і рэакцыяй на яго артыкул пра беларусізацыю прадстаўнікоў грамадства. Зараз прадстаўляю вашай увазе артыкул, прысвечаны дзейнасці Кнорына як гісторыка. Чытач здолее сам пераканацца, як трактоўка гістарычных падзей змянялася ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры. Читать далее Як перапісвалі гісторыю ў 1920-30-я гады

Расшыфруем «Рыжие сны»?

На небасхіле маладой беларускай паэзіі з’явілася новае імя: у маладой, 19-гадовай паэтэсы Аляксандры Дударчык выйшаў зборнік вершаў “Рыжие сны”.


Аляксандра Дударчык. Фота з сайта www.vkontakte.ru
Читать далее Расшыфруем «Рыжие сны»?

Што мы ведаем пра літоўскі балет?

Што мы ведаем пра літоўскі балет? Дасведчаным балетаманам, несумненна, вядома імя знакамітай балерыны Эгле Шпакайтэ, якая выступае і як драматычная актрыса (напрыклад, выступае ў ролі Дэздэмоны – пастаноўка Някрошуса). Іншыя прыгадаюць прозвішчы яе калег, салістаў Літоўскага тэатра оперы і балета Мікі Хаманака і Аўрымаса Паўлаускаса, якія танцавалі на юбілейным вечары Валянціна Елізар’ева ў кастрычніку 2007 года «Адажыо» на музыку П.Чайкоўскага…

Восенню 2008 года ў Вільнюсе пабывала наша акадэмічная балетная трупа, якая прадставіла літоўскім гледачам спектакль «Рамэа і Джульета». Чаму б і чытачам не паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па будынку Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета?


Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета.
Фота з сайта www.ru.wikipedia.org

Читать далее Што мы ведаем пра літоўскі балет?

Шоў “Summertime” — у Музычным тэатры

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры быў прэзентаваны надзвычай цікавы праект – мюзік-шоў “Summertime”, пастаўленае рэжысёрам Анастасіяй Грыненка.


Ілона Казакевіч і Дзмітрый Якубовіч. Нумар з мюзікла «Прывід оперы».
Фота Сяргея Сулая (апублікавана ў часопісе «Мастацтва»)

Читать далее Шоў “Summertime” — у Музычным тэатры

Рэпартаж з «Алімпійскай» вёскі

На працягу трох гадоў (2002-2004) я удзельнічаў у рэспубліканскіх алімпіядах па гісторыі: ад Гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (9-10 класы) і ліцэя БДУ (11 клас). Напамінам удзельнікам спаборніцтваў і зараз застаюцца выдадзеныя заданні. А вось паўсядзённае жыццё алімпіяднікаў чамусьці не выклікае такой увагі. У 11 класе я абагуліў свае ўражанні за тры гады ў форме рэпартажа з “Алімпійскай вёскі”. Прапаную яго чытачам амаль без зменаў. Читать далее Рэпартаж з «Алімпійскай» вёскі