Першае каханне Уладзіміра Караткевіча

У далёкім 2004-м годзе аўтар гэтых радкоў апублікаваў у вераснёўскім нумары часопіса “Маладосць” свой першы артыкул – “Паляванне на Алёнку”, які меў падзагаловак “Роздум пра жаночыя вобразы ў творчасці Уладзіміра Караткевіча”. З таго часу інтарэс да названай тэматыкі то згасаў, то аднаўляўся. Сёлетняе наведванне Кіева – Дняпро, Сафійскі сабор, падземныя хады Кіева-Пячорскай лаўры, прыступкі тэатра Франко і экстэр’еры Дома хімер – усё, што арганічна прысутнічала ў творчасці паэта, дапамагло лепш зразумець Караткевіча як асобу. Яго творчасць адкрылася з нечаканага ракурсу, што абумовіла імкненне завяршыць колішняе даследаванне. Читать далее Першае каханне Уладзіміра Караткевіча

Якуб Колас і Вільгельм Кнорын: узаемаадносіны пісьменніка і палітыка

Класік беларускай літаратуры Якуб Колас… Якім ён нам ўяўляецца? Упэўнены, для большасці, гэта мудры, разважлівы, стары чалавек, чый помнік так натуральна глядзіцца на аднайменнай плошчы.


Якуб Колас

Між тым Колас быў чалавекам свайго часу і эпохі, часта быў вымушаны прыстасоўвацца да рэалій тагачаснага жыцця. У артыкуле, які я змяшчаю ніжэй, пойдзе гаворка пра складаныя, часам вельмі цяжкія ўзаемаадносіны пісьменніка з уладай у асобе аднаго з кіраўнікоў Беларусі Вільгельма Кнорына. Читать далее Якуб Колас і Вільгельм Кнорын: узаемаадносіны пісьменніка і палітыка

Новая кніга пра Караткевіча

Постаць Анатоля Вераб’я добра вядомая прыхільнікам творчасці Уладзіміра Караткевіча. Вядомы навукоўца, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Анатоль Леанідавіч удзельнічаў у падрыхтоўцы Збора твораў пісьменніка ў 8 тамах, выдаў кнігі “Жывая повязь часоў. Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча”, “Абуджаная памяць. Нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча” і “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць”, а таксама шэраг артыкулаў па дадзенай праблематыцы


Фота з сайта філалагічнага факультэта БДУ

Сёлета ў рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і мастацтва” пабачыць свет зборнік “Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы” , выхад якога прымеркаваны да 80-гадовага юбілею з дня нараджэння пісьменніка Читать далее Новая кніга пра Караткевіча

Людміла Кудраўцава: балерына з усмешкай Мона Лізы

Людміла Кудраўцава — адна з вядучых балерын у трупе Нацыянальнага тэатра оперы і балета.


Фота з сайта тэатра

Увогуле пра яе як пра тонкага інтэрпрэтатара вобразаў у класічных і сучасных спектаклях мы маглі б… проста не даведацца. Бо лёс салісткі складваўся вельмі няпроста. Читать далее Людміла Кудраўцава: балерына з усмешкай Мона Лізы

Археалогія: вынікі апошняй пяцігодкі:)

Я не любіў і не люблю археаалогію. Не любіў у школе, калі параграфы па гэтай тэме былі адзінымі нелюбімымі ў падручніку гісторыі. Не любіў на першым курсе гістфака, калі давялося без разумення завучваць увесь курс на памяць. У выніку атрымаў «6» (адзіную за ўсе студэнцкія гады). Нарэшце, не любіў на 5 курсе, калі давялося пераздаваць прадмет для чырвонага дыплома. Быў упэўнены, што развітаўся з археалогіяй назаўсёды. А тут начальства накіравала мяне ў Акадэмію навук, дзе падводзіліся вынікі развіцця археалогіі за апошнюю пяцігодку. Читать далее Археалогія: вынікі апошняй пяцігодкі:)

Дзіцячая фантастыка існуе?

Дзіцячая фантастыка існуе?

Адказам на гэта пытанне стала кніга Раісы Баравіковай “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў”, якая выйшла ў рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і мастацтва”. Читать далее Дзіцячая фантастыка існуе?

Жаночыя вобразы ў творчасці Караткевіча

Аднойчы рускі пісьменнік Юрый Нагібін напісаў, што «першая публікацыя ярчэй ззяе ў памяці, чым першае каханне». Не буду сцвярждаць гэта жа. Але сваю першую паўнавартасную публікацыю запомніў на ўсё жыццё. Восенню 2004 года мой артыкул «Паляванне на Алёнку» апублікаваў часопіс «Маладосць». Дагэтуль былі невялікія матэрыялы ў дзяцячай перыёдыцы, потым шмат іншых публікацый. Але «Паляванне…» засталося самай любімай і дарагой публікацыяй. А магчыма, і самай лепшай. Читать далее Жаночыя вобразы ў творчасці Караткевіча

Лучшая книга о футболе

Со времени выхода книги Василия Сарычева «Миг и судьба» прошло уже шесть лет. Но уверен: лучшей книги не только о футболе, но о спорте в целом не появилось, да и вряд ли появиться.

Если у вас будет возможность, купите это издание в букинистическом магазине. Почитайте в библиотеке. «Миг и судьба» не просто книга о спорте. Это книга о жизни. Просто через спортивное преломление. Читать далее Лучшая книга о футболе

Слова пра Кастуся Тарасава

Сёлета знакамітаму беларускаму гістарычнаму пісьменніку Кастусю Тарасаву споўнілася б 70 гадоў.

Глыбіня створаных ім раманаў і аповесцяў, а таксама тая акалічнасць, што яго творы па-ранейшаму не атрымалі належнага аналізу, прымушае нас зноў звярнуцца да асэнсавання феномена іх аўтара. Читать далее Слова пра Кастуся Тарасава