Працяг «Каласоў пад сярпом тваім»-2

Выкладваю другую частку свайго артыкула пра мажлівае існаванне працягу «Каласоў пад сярпом тваім».

Наступнай, ужо трэцяй па ліку часткай, можна лічыць раздзел “Студзеньскім цёмным світаннем”. Ён быў апублікаваны ў “ЛіМе” 1 лютага 1963 года. Заўважым яшчэ да таго, як Караткевіч закончыў апублікаваны кавалак “Каласоў…” – да 18 мая 1964 года. Значыць, ужо тады ва ўяўленні пісьменніка існаваў план таго, як будуць разгортвацца далейшыя падзеі і, магчыма, былі напісаны некаторыя фрагменты тэксту. Читать далее Працяг «Каласоў пад сярпом тваім»-2

Працяг рамана «Каласы пад сярпом тваім» – міф або рэальнасць?

У апошнім нумары «Краязнаўчай газеты» была надрукавана першая частка майго артыкула,

прысвечанага магчымаму існаванню працягу «Каласоў пад сярпом тваім», культавага рамана Уладзіміра Караткевіча. Читать далее Працяг рамана «Каласы пад сярпом тваім» – міф або рэальнасць?

Памяці Паўла Лойкі

22 кастрычніка 2010 года на 53-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі гісторык Павел Лойка.

Яго нечаканая смерць выклікала смутак і горыч сярод калег і вучняў, якія яшчэ неаднаразова ўзгадаюць удзячным словам гэтага светлага чалавека. Читать далее Памяці Паўла Лойкі

Кто мы: славяне или балты?

Одним из самых известных и обсуждаемых белорусских книгоиздательских проектов последних лет стала серия «Неизвестная история», основанная в 2006 году историком, кандидатом психологических наук Анатолем Тарасом.

Недавно она пополнилась новым изданием – «Предысторией беларусов с древнейших времен до XIII века», в котором исследователь выступил составителем, переводчиком и научным редактором. Читать далее Кто мы: славяне или балты?

Мышаня Піп і ўсе, усе, усе…

Бадай, у кожнага чытача знойдзецца свая асацыяцыя з прадстаўнікамі азербайджанскай культуры. Большасць, несумненна, ведае ўраджэнца гэтага краю, класіка персідскай паэзіі Нізамі, чыё імя гучала па ўсім сярэднявечным Усходзе.

Іншыя прыгадаюць зборнік твораў дзіцячых пісьменнікаў краіны і яе фальклору “Вышкі над морам”, што выйшла ў 1989 годзе. А вось у новага пакалення чытачоў Азербайджан будзе звязаны з дзіцячай кнігай Эсміры Ісмаілавай “Удивительные приключения мышонка Пипа”, якая выйшла ў рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і мастацтва”. Читать далее Мышаня Піп і ўсе, усе, усе…

Што ядуць тышкаўцы?

Спецыялісты па беларускай этнаграфіі, даследчыкі традыцыйнага беларускага харчавання і проста аматары добра па’есці атрымалі ў падарунак кнігу “Народная кухня тышкаўцоў”,

якая выдадзена пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках сумеснага праекта Праграмы развіцця ААН і Еўрапейскага Саюза “Устойлівае развіццё на мясцовым ўзроўні”. Читать далее Што ядуць тышкаўцы?

Дзень добры, “Белая вежа”!

Не, шаноўныя чытачы! гэты матэрыял прысвечаны зусім не рэстарану «Белая вежа». І нават не аднайменнаму тэатральнаму фестывалю ў Брэсце. У Мінску выйшаў новы літаратурны часопіс пад такой назвай. Ніжэй прапаную інтэрв’ю з яго галоўным рэдактарам Васілём Шырко. Зразумела, самае цікавае прагучала пры выключаным дыктафоне. Читать далее Дзень добры, “Белая вежа”!

Забытый руководитель Беларуси

Што мы ведаем пра Мікалая Слюнькова? Хто ён, увогуле, такі?
Для маіх аднагодкаў гэта прозвішча ў лепшым выпадку звязана з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, дакладней, з маўчаннем кіраўніцтва рэспублікі пра яе наступствы.


М. Слюнькоў адкрывае мінскае метро. Фота з сайта kp.ru

Слюнькоў кіраваў Беларуссю ў далёкія 1983-1987 гады. У 1987-м ён ‘ехаў у Маскву на павышэнне, у 1990-м сышоў на пенсію і з таго часу жыве ў Мінску. Гэта самы стары з жывых кіраўнікоў Беларусі. Читать далее Забытый руководитель Беларуси

Што паказвае люстэрка?

Бібліятэка кніг, прысвечаная беларускаму балету, папоўнілася зборнікам артыкулаў Юліі Чурко “Хореография в зеркале критики”,

выдадзеным Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтва, дзе аўтар плённа працуе доўгія гады. Читать далее Што паказвае люстэрка?

Падарожжы Андрыса Ліепы ў Мінск і Парыж

У новым, вераснёўскім нумары часопіса «Мастацтва» (рубрыка «Блукаючыя зоркі») выйшла маё інтэрв’ю з Андрысам Ліепай, танцоўшчыкам, арганізатарам праекта «Рускія сезоны ХХІ стагоддзя», якія неўзабаве завітаюць да нас у Мінск . Читать далее Падарожжы Андрыса Ліепы ў Мінск і Парыж