Архив рубрики: Библиотеки
Кнігазборы Вялікага Княства
Прапаную чытачам артыкул Паліны Скурко, які я рыхтаваў да друку ў «ЛіМе».
КНІГАЗБОРЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
ХVІ стагоддзе – рэвалюцыйны час у нашай гісторыі: карэнна змяняецца культурнае сацыяльнае, рэлігійнае жыццё. Упэўнена заяўляе пра сябе кнігадрукаванне. Дзеці шляхты выязджаюць на вучобу за мяжу, прывозяць адтуль… не, не жонак – кнігі! З Заходняй Еўропы прыходзіць мода на веды і чытанне. Яшчэ нядаўна кніга была рэдкасцю – і вось ужо для кожнага адукаванага шляхціца было справай гонару мець дома куфар з кнігамі.
Аматар кнігі барысаўскі стараста Януш Радзівіл (1579-1620)
Читать далее Кнігазборы Вялікага Княства
Еўрапейская асацыяцыя — у Мінску
Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала месцам правядзення 42-й Міжнароднай канферэнцыі ABDOS «На шляху да новага самапазнання — бібліятэкі як культурны і сацыяльны цэнтр».
Раман Матульскі (справа) вітае ўдзельнікаў канферэнцыі
Читать далее Еўрапейская асацыяцыя — у Мінску
Баркулабаўскі летапіс: поўная версія
Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца традыцыйным удзельнікам Дня беларускага пісьменства. Пра праекты галоўнай кніжніцы краіны, якія будуць рэалізаваныя сёлета, распавядае Алесь Суша, намеснік дырэктара НББ па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.
Фрагмент летапісу
Читать далее Баркулабаўскі летапіс: поўная версія
Ад “кнігазбораў” — да “Брэсцкай Бібліі”
Міжнародны “круглы стол”, прысвечаны ўнікальнаму помніку культуры ХVІ стагоддзя, прайшоў у горадзе над Бугам. Арганізатарамі выступілі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага і Упраўленне культуры Брэцкага аблвыканкама.
Бібліятэчная рэформа: «Нацыяналка» спрачаецца з Мінкультам
Адносна нядаўна ў Мінску прайшоў ІІІ форум бібліятэкараў Беларусі. На пасяджэнні мела месца вельмі рэдкая сітуацыя. Пасля аптымістычнага даклада намесніка Міністэрства культуры Васіля Чэрніка выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, які адмоўна ацаніў рэформу бібліятэчнай сістэмы. Прапаную свой матэрыял з форуму. Там хапае дадзеных, якія больш адрасаваныя спецыялістам. Але крытыка можа зацікавіць і астатніх
Раман Матульскі.
Фота з сайта www.buk.by
Читать далее Бібліятэчная рэформа: «Нацыяналка» спрачаецца з Мінкультам
P.S. IХ кнігазнаўчыя чытанні
Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала месцам правязення IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія праводзяцца ў Беларусі з 1998 года.
Першы аркуш Статута 1588 года
Читать далее P.S. IХ кнігазнаўчыя чытанні
Ці варта шукаць бібліятэку Івана Грознага?
Пошукі легендарнай бібліятэкі Івана Грознага вядуцца з XVI стагоддзя. Ідуць архіўныя росшукі, раскопкі падзямелляў Масквы, створаны нават фонд пошукаў бібліятэкі. Але шматлікія куфры з кнігамі старажытных аўтараў усё не трапляюцца. Чаму?
Іван Грозны
Читать далее Ці варта шукаць бібліятэку Івана Грознага?
Як чытаюць людзі з праблемамі зроку?
Людзі са здаровымі вачыма не бачаць у чытанні ніякіх праблем. Галоўнае – знайсці для яго час. А вось для асоб, што маюць праблемы са зрокам, сітуацыя няпростая. Якім чынам знаёміцца з кнігамі? Дзе знайсці патрэбныя выданні? Адказы на гэтыя і шэраг іншых пытанняў можна знайсці ў Спецыяльнай гарадской бібліятэцы для сляпых. Пра дзейнасць адзінай такой установы ў сталіцы расказвае бібліятэкар Ірына Савуткіна.
Слова «premiere» (першы), выбітае шрыфтам Брайля на парэнчах муніцыпальнага архіва ў французскім горадзе Марсэль
Читать далее Як чытаюць людзі з праблемамі зроку?
Мая сустрэча з Алегам Табаковым
Збіранне кніг – бадай, прафесійнае “захворванне” ў нашай сям’і. Багатыя бібліятэкі дзядулі і бацькі пазбавілі ад неабходнасці шукаць у кнігарнях літаратурную класіку або збіраць энцыклапедычныя даведнікі. Зрэшты, гэта стала толькі стымулам для пошуку выданняў у іншых накірунках і галінах, з чым звязана некалькі цікавых гісторый.
Алег Табакоў
Читать далее Мая сустрэча з Алегам Табаковым